Без хваробы пад ялінку
16.12.2012
—
Новости Общества
|
У сувязі з навагоднімі святамі бальніцы і паліклінікі будуць працаваць па новым графіку. Амбулаторна-паліклінічныя і санітарна-эпідэміялагічныя ўстановы, арганізацыі пералівання крыві, аптэкі 22-га, 29 снежня працуюць як звычайна, а 24-га і 31-га — як у суботу. Графік святочнага дня зацверджаны на 25 снежня, 1-га і 7 студзеня. У другі дзень новага года ў паліклініках будуць прымаць, як па суботах, а вось 5-га — звычайны працоўны дзень. Што датычыць бальнічных устаноў аховы здароўя, то 22-га і 29 снежня яны прымаюць пацыентаў па графіку суботняга дня. Дарэчы, 24-га і 31 снежня ў бальніцах аб’яўлены працоўнымі днямі. А на 25 снежня, 1-га і 7 студзеня тут зацверджаны графік святочнага дня. Рабочым у бальніцах будзе і 2 студзеня, 5-га тут працуюць па суботнім графіку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бальніцы і паліклінікі пад Новы год будуць працаваць па-іншаму
|
|