Источник материала:
Астранамічная зіма наступіць у Беларусі сёння ў 14 гадзін 12 хвілін паводле беларускага часу, паведамілі ў абсерваторыі БДУ.
На перыяд зімовага сонцастаяння прыпадае самая доўгая ноч і самы кароткі дзень у годзе.
Светлы час сутак доўжыцца ўсяго 7 гадзін 24 хвілін.
Зямля атрымлівае найменшую колькасць сонечнага цяпла, і ўлада зімы перамагае канчаткова.
Але ад гэтага моманту светлавы дзень паступова пачне павялічвацца."НН" паводле БелТА.
Фота Зоі ХРУЦКАЙ.