Замест канца свету ў "Мiнсктрансе" настаў канец беларускай мовы
21.12.2012 16:02
—
Новости Общества
|
Замест канца свету ў "Мiнсктрансе" настаў канец беларускай мовы Як вядома, канец свету 21 снежня не адбыўся. Затое, як даведаўся карэспандэнт TUT.BY, у сталiцы Беларусi настаў самы сапраўдны канец беларускай мовы. На шчасце, пакуль што толькi ў межах дзяржаўнага прадпрыемства "Мiнсктранс".
Справа ў тым, што ўсе праязныя квiткi на студзень надыходзячага 2013 года, якiя прапануюць сталiчным пасажырам, надрукаваныя ўжо не на беларускай, як звычайна, а на рускай мове. Карэспандэнту TUT.BY сёння, 21 снежня, удалося набыць адзiн з iх. Фота: Уладзiмiр Чудзянцоў, TUT.BY Мы паспрабавалi атрымаць каментар па пытаннi "русiфiкацыi" друкаванай прадукцыi "Мiнсктранса" непасрэдна ў тых, хто яе замаўляе i распаўсюджвае. Аднак у фiлiяле "Агенцтва "Мiнсктранс" нам у каментары катэгарычна адмовiлi, накiраваўшы ў галоўны офiс прадпрыемства. Там, у сваю чаргу, параiлi звярнуцца да кiраўнiка аддзела коштаў i тарыфаў Алены Раманавай. Але працоўны тэлефон Алены Ўладзiмiраўны ўпарта не адказваў. Такiм чынам, што канкрэтна вымусiла ДП "Мiнсктранс" адмовiцца ад беларускай мовы ў праязных квiтках, так i засталося невядомым. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праязныя квiткi на студзень 2013 года дзяржаўнае прадпрыемства надрукавала ўжо на рускай мове.
|
|