Работніцы "Дываноў Брэста" прарваліся да першага віцэ-прэм'ера
08.01.2013 10:34
—
Новости Общества
|
Работніцы “Дываноў Брэста” прарваліся да першага віцэ-прэм’ера Уладзімір Сямашка прайшоў на прадпрыемства не па галоўнай прахадной.
Пра тое, што “Удалося сустрэцца так, што а-ёй-я-ёй. Дырэктар сказаў, што Сямашка не хоча з намі сустракацца. Падманулі, сказалі, што тут ён. А потым тэлефануюць з цэха, кажуць, ён ужо ў цэхах ходзіць. Ахова не пускала. Але мы прарваліся, пабеглі. Каля ткацкага цэха выходзім. Дырэктар як убачыў, мы думалі, што памрэ. А Сямашка крычаў — не думаў, што мы прарвемся. Рукой махаў, крычаў…” Таксама ён спрабаваў звесці справу на жарт, маўляў, “чаго вы сварыцеся на дырэктара, ён добры”, кажа Галіна Марчук. Але работніцы даводзілі, што канвеер стаіць ужо 9 месяцаў. Са словаў спадарыні Марчук, дырэктар Леанід Шоўкавы паабяцаў поўную занятасць работніц у студзені і лютым, а фінансавы дырэктар казала пра заробак у тры-тры з паловай мільёны наўзамен цяперашніх 300-400 тысячаў рублёў. Першы віцэ-прэмьер паабяцаў прыехаць у сакавіку, і калі абяцанні не будуць выкананыя, звольніць дырэктара “Дываноў Брэста”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладзімір Сямашка прайшоў на прадпрыемства не па галоўнай прахадной.
|
|