Нядаўна ў многіх рэспубліканскіх газетах надрукавалі фота з выявай распрацаванага турыстычнага брэнда Мінска.
15.01.2013
—
Новости Общества
|
Віктар Нікалайкін, старшыня Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта:
Па-другое, напэўна, брэнд — нашы землякі Шагал, Пэн, а таксама Малевіч, які працаваў у Віцебску, Рэпін, дача якога захавалася, знакамітая мастацкая школа. Нідзе такога няма. Сёння ўжо ва ўсім свеце добра ведаюць, што Шагал нарадзіўся ў Віцебску, і горад гэта беларускі, а раней жа многія лічылі што Шагал — французскі мастак. І едуць у Віцебск, каб убачыць горад, які натхняў Майстра. 3 мільёны долараў у год зарабляем на паслугах турызму. У вышэйпералічаным бачу брэнд. А проста так і стварыць брэнд, напэўна, не атрымаецца. Цімафей Фірсаў, менеджар:Здабытак Віцебшчыны — гэта лён. Яго кветкі намаляваны на гербе нашай краіны. Віцебск можа і павінен стаць сусветнай сталіцай лёну. Буцікі па ўсім горадзе, у якіх прадаюцца самыя модныя вырабы з віцебскага лёну самых вядомых брэндаў (Армані, Ніна Рычы, Х'юга Бос і г.д.). Па ўсім горадзе праходзяць модныя паказы, віцебскія прыгажуні дэманструюць ільняныя рэчы. А ў бюджэт горада адлічваюцца добрыя падаткі, за грошы ад якіх лён ўвекавечваюць ў бронзе... Па-мойму, усё гэта было б нядрэнна! Ларыса Кучынская, сакратар міжгародняга вузла электрасувязі:Ведаеце, складана адказаць так адразу. Можа, тое, што звязана з рэлігіяй, бо кажуць у мінулым вельмі шмат было ў нашым горадзе цэркваў, сабораў, сінагог... Я думаю, што людзям цікава было б даведацца пра гэта больш падрабязна. А наогул я вельмі люблю наш горад, і спыніцца на нейкім адным вельмі складана. Вядома, неад'емная "частка" нашага горада — гэта міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і яго слаўная гісторыя, якая налічвае вось ужо больш як дваццаць гадоў. Гэта таксама цікава. Ды і людзі ў Віцебску нарадзіліся, жылі і працавалі вельмі цікавыя і вядомыя на ўвесь свет. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А які сімвал мог стаць бы асновай для распрацоўкі брэнда Віцебска?
|
|