Ліпскі: Мы ведалі, што казкі напісалі ўнучкі Лукашэнкі, але творы выдатныя
15.01.2013 10:32
—
Новости Общества
|
Ліпскі: Мы ведалі, што казкі напісалі ўнучкі Лукашэнкі, але творы выдатныя Старшыня журы дзіцячага конкурсу не баіцца, што яго абвінавацяць у "падлізванні" да кіраўніка краіны, і кажа: хай гавораць што хочуць. Дар’я і Наста Лукашэнка
Нагадаем, што летась адзначалася 130-годдзе Якуба Коласа. Да юбілею музей пісьменніка абвясціў дзіцячы літаратурны конкурс. Узначаліў журы вядомы дзіцячы пісьменнік Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”. У каментары Еўрарадыё старшыня журы паведаміў, што творы на конкурс падаваліся не ананімна. Ліпскі: "Пад уласнымі імёнамі. Мне падалі гэта — і я выказаў свае думкі". Старшыня журы не баіцца, што за ўзнагароджанне ўнучак Лукашэнкі яго абвінавацяць у ліслівасці да ўлады. Ліпскі: "Калі ласка! Хай пішуць што хочуць. Гэта сапраўды выдатныя казачкі, выдатныя сачыненні. І я асабіста ўнёс такую прапанову". Ліпскі кажа, што ўнучкі кіраўніка дзяржавы падалі на конкурс беларускамоўныя казкі. Ліпскі: "Па-беларуску. Адной восем гадоў, другой дзевяць. Вучыцца ў гімназіі. Выдатна! Каб усе дзеці нашы так сачынялі і пісалі..." Дарэчы, адна з казак Дар'і і Насты Лукашэнак будзе надрукаваная ў часопісе "Вясёлка". Усіх пераможцаў конкурсу будуць віншаваць 18 студзеня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа. На цырымонію прыйдзе малодшы сын паэта Міхась Міцкевіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня журы дзіцячага конкурсу не баіцца, што яго абвінавацяць у "падлізванні" да кіраўніка краіны, і кажа: хай гавораць што хочуць.
|
|