Park Avenue - новы спрэчны праект у водна-зялёным дыяметры Мінска. 21.by

Park Avenue - новы спрэчны праект у водна-зялёным дыяметры Мінска

17.01.2013 18:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Park Avenue - новы спрэчны праект у водна-зялёным дыяметры Мінска

Наша Ніва
У Мінску на скрыжаванні вуліц Першамайскай і Пуліхава жадаюць пабудаваць трохпавярховы шматфункцыянальны культурна-забаўляльны цэнтр.

фото


Цэнтр плануецца ўзвесці на месцы цяперашняга непрацоўнага фантана, каля веладарожкі і набярэжнай Свіслачы. Грамадскія слуханні па праекце забудовы адбыліся ўчора, і жыхары раёна там не хавалі свайго абурэння яскравым прыкладам "ушчыльнення", які рассячэ водна-зялёны дыяметр Мінска.
 
Праект цэнтра пад назвай Park Avenue распрацавала Мінскае бюро архітэктуры і дызайну "Дывідбуд", якое займаецца праектаваннем прыватных дамоў і распрацоўкай дызайну інтэр’ераў.

У партфоліа кампаніі, змешчаным на сайце, пакуль адсутнічаюць праекты кшталту цэнтра Park Avenue. Інфармацыя пра ўдзел прыватнага прадпрыемства "Дывідбуд" у праектаванні цэнтра Park Avenue таксама адсутнічае. Заказчык дызайн-праекта не называецца.

Грамадска-забаўляльны комплекс Park Avenue мае складацца з трох паверхаў агульнай плошчай 2498 квадратных метраў.

Згодна з апісаннем праекта, на першым паверсе будзе знаходзіцца 5D-кінатэатр, велакавярня з крытай стаянкай, пракат і сэрвіс веласіпедаў. Другі паверх аддадуць пад рэстаран з летняй тэрасай, выставачныя павільёны, дэгустацыйныя залы. На трэцім паверсе наведвальнікі знойдуць забаўляльныя цэнтры (як падазраюць жыхары раёна, пад гэтым эўфемізмам крыецца чарговае казіно), спартыўную залу і залу атракцыёнаў.

фото


Тэрыторыю вакол цэнтра плануецца "камфортна добраўпарадкаваць" і азеляніць - але там і так парк вакол.

Архітэктурны праект прадугледжвае стварэнне скульптурнай групы "Гандола", якая "стане вартым упрыгожваннем парка і славутасцю горада Мінска". Між тым на тым месцы раней быў фантан. Праўда, гадоў колькі ўжо ўлетку яго не ўключаюць. Але на прыступках, што тэрасамі спускаюцца вакол яго, па-ранейшаму ўлетку сядзяць парачкі і коўзаюцца падлеткі на скейтах.

фото


Прывабнае апісанне, відавочна, мае слабы эфект на мясцовых жыхароў.

У журнале заўваг і прапановаў да праекта "за" выказаўся толькі адзін чалавек. "Мінск становіцца клаакай", "катэгарычна супраць!", "не варта будаваць менавіта тут", "выбраны ўчастак не адпавядае функцыянальнаму значэнню дадзенага аб’екта", "гэта проста блюзнерства", "будаўніцтва пагоршыць транспартную сітуацыю", "не знішчайце тое, што пабудавалі 50 гадоў таму" - такія заўвагі змешчаныя ў журнале.

фото


Мясцовая жыхарка паказвае на дом на рагу Першамайскай і Пуліхава - калі цэнтр пабудуюць, яе вокны будуць выходзіць на Park Avenue.

"Калі яго пабудуюць, я не ведаю, як тут жыць!" - кажа яна. "У суседнім доме адкрылі краму „Еўраопт“ [вул. Пуліхава, 3, — НН], і там цяпер невядома што адбываецца на паркоўцы. А зараз яшчэ і гэта хочуць усунуць. Чаму б не пабудаваць штосьці на месцы кафэ ў парку Горкага - яно закінута цягам ужо 6 гадоў? Чаму трэба будаваць менавіта тут?" - скардзіцца жанчына. "Пайду зараз пісаць скаргу, але колькі ні пішы, нічога не стане. „Бабло“ ўсё адно пераможа", - кажа яна.

Аргументы аўтараў ідэі - гэтая пляцоўка ў цэнтры горада з добрым пад’ездам можа даваць вялікія грошы, у тым ліку і ў гарадскі бюджэт.

Чаму не на процілеглым беразе Свіслачы, на месцы лядашчага станкабудаўнічага завода імя Кірава? Бо туды спадзяюцца ўрэшце знайсці багатага забудоўніка, здольнага паставіць цэлы комплекс будынкаў адразу.

Заўвагі і прапановы па праекце будаўніцтва шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтра Park Avenue можна пакінуць у фае Адміністрацыі Партызанскага раёна па адрасе: вул. Захарава, 53. Заўвагі і прапановы прымаюцца да 28 студзеня 2013 года.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску на скрыжаванні вуліцы Першамайскай і Пуліхава жадаюць пабудаваць трохпавярховы шматфункцыянальны культурна-забаўляльны цэнтр.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика