Магілёўская прадпрымальніца выйграла суд ва ўладальніка "Прэстана". 21.by

Магілёўская прадпрымальніца выйграла суд ва ўладальніка "Прэстана"

18.01.2013 16:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Магілёўская прадпрымальніца выйграла суд ва ўладальніка “Прэстана”

Еўрарадыё
Людміла Крыловіч праз Магілёўскі гаспадарчы суд дамаглася вяртання працоўнага месца. 

Арэндадаўца хацеў беспадстаўна пазбавіць Людмілу Крыловіч працоўнага месца, але яна праз суд адстаяла свае правы.

Прадпрымальніца Людміла Крыловіч у 2011 годзе страціла гандлёвае месца ў магілёўскім цэнтры "Прэстан", дзе працавала больш за 10 гадоў. Арэндадаўца адмовіўся працягваць дамову з прадпрымальніцай, бо яна была адным з арганізатараў акцыі пратэсту. Арэндадаўца хацеў зладзіць рамонт на другім паверсе цэнтра і пазбавіць месцаў усіх, хто там працаваў. Аднак у папярэдні рамонт людзі ўкладвалі ўласныя сродкі, і толькі адна Людміла Крыловіч заплаціла 10 тысяч долараў. Супраць такой несправядлівасці прадпрымальнікі і вырашылі пратэставаць.

Аднак скончыўся пратэст для Людмілы Крыловіч кепска. Пасля таго як ў снежні 2011 ёй не працягнулі арэнду, жанчына дагэтуль застаецца без працы. Сваё права на гандлёвае месца Людміла вырашыла адстойваць у судзе — і не прагадала. Магілёўскі гаспадарчы суд стаў на бок прадпрымальніцы. Яе прымусова павінны вярнуць на былое працоўнае месца. Расказвае прадпрымальніца:

“Суд разглядаў маю справу па літары закону. Кожны крок супастаўляўся з законам і аналізавалася, ці законнае альбо незаконнае кожнае дзеянне арэндадаўцы і арандатара. Магілёўскі гаспадарчы суд пакінуў рашэнне ў сіле. Са словаў арэндадаўцы, яны будуць абскарджваць ягонае рашэнне праз Вярхоўны Гаспадарчы Суд. Калі і гэты суд будзе судзіць па літары закону, то рашэнне будзе пакінута ў сіле”.

Праваабаронца Барыс Бухель, які дапамагаў жанчыне юрыдычнымі кансультацыямі, лічыць, што вышэйшая судовая інстанцыя таксама мусіць стаць на бок прадпрымальніцы. Людміла заўсёды сумленна плаціла за арэнду, таму любыя абвінавачанні ўладальніка "Прэстана" беспадстаўныя. Тлумачыць праваабаронца Барыс Бухель:

“Пастановы судоў дзвюх інстанцый Магілёўскага гаспадарчага суда цалкам адпавядаюць закону. Шанцаў у кіраўніцтва “Прэстана” няма ніякіх. У судзе суддзі дакладна патлумачылі прадстаўніку “Прэстана” іх памылкі, дзе яны недапрацавалі і чаму суд прымае такое рашэнне”.

Трэба адзначыць, што канфлікт, які ўзнік паміж прадпрымальнікамі “Прэстана” і яго ўладальнікамі ў 2011 годзе, набыў шырокі розгалас у СМІ. Яго ўдалося ліквідаваць толькі пасля таго, як умяшаліся гарадскія ўлады.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадпрымальніца Людміла Крыловіч у 2011 годзе страціла гандлёвае месца ў магілёўскім цэнтры "Прэстан", дзе працавала больш за 10 гадоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика