Гродзенскія абаронцы жывёл абвясцілі ў вышук забойцу сабак
23.01.2013 15:18
—
Новости Общества
|
Гродзенскія абаронцы жывёл абвясцілі ў вышук забойцу сабак ![]() Здымак emarket.ua Паводле валанцёраў “Адданага сэрца”, Міхаіл тэлефануе па абвестках пра пошук новых гаспадароў для падабраных на вуліцах Гродна жывёл. Ёсць інфармацыя, што ён травіць безабаронных жывёл на ўчастку ў Верцялішках. Прозвішча, месца жыхарства невядомыя. Прыкмет падазраванага таксама не падаецца, хаця, па словах валанцёраў, выпадкаў забойства безабаронных жывёл ужо шмат, а інфармацыя паходзіць з некалькіх крыніц. Абаронцы жывёл просяць быць пільнымі тых, хто аддае шчанюкоў і кацянят “у добрыя рукі” на Скідзельскім рынку, па абвестках у газетах: менавіта такім чынам Міхаіл знаходзіць сваіх ахвяр. “Адданае сэрца” будзе ўдзячнае за любую інфармацыю, якая дапаможа знайсці забойцу безабаронных жывёл. Звяртацца можна ў суполку " Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенскае грамадскае аб'яднанне абароны жывёл "Адданае сэрца" на старонцы групы "Укантакце" звярнулася да ўсіх неабыякавых па дапамогу ў пошуку мужчыны, які...
|
|