Не сурок, але ўсё ж.... 21.by

Не сурок, але ўсё ж...

24.01.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любімец магілёўскай публікі мядзведзь Федзька з заасада ў пасёлку Буйнічы Магілёўскага раёна залёг у спячку.

Федзю ўжо 8 гадоў, яго калісьці падараваў заасаду прэм'ер-міністр Карэліі ў знак шчырага сяброўства, але зімні сон з гэтым мядзведзем здарыўся першы раз.

— Прыроду не падманеш! — лічыць дырэктар заасада і агралесатэхнічнага каледжа імя К. Арлоўскага Георгій Маліноўскі. — Федзька задрамаў якраз напярэдадні вялікіх маразоў: яго арганізм нібыта адчуў, што халады ідуць і можа быць бяскорміца. Мы, вядома, нашага любімага Федзю кормім вельмі добра: рыбай, мёдам, садавіной і гароднінай, пячэннем. Але ж ён нармальны здаровы мядзведзь, і таму пайшоў на зіму спаць. Гэта вельмі добра.

Цяпер Федзька спакойна спіць у адным са сваіх драўляных дамкоў, у саломе. Калі прачнецца — ніхто не ведае. Напэўна, калі памяняецца надвор'е, мяркуюць у заасадзе. Карацей, да вясны!

— Калі ў наступным годзе Федзька зазбіраецца ў спячку, я вам адразу скажу, што будзе сапраўдная марозная і снежная зіма, — абяцае Георгій Маліноўскі. — Гэта будзе самы дакладны прагноз!

Астатнія жывёлы ў Магілёўскім заасадзе адчуваюць сябе добра: зубры, лані, алені і нават тыгр спакойна пераносяць снег і мароз. Галоўнае — добры рацыён і клопат пра іх.

Ілона Іванова

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любімец магілёўскай публікі мядзведзь Федзька з заасада ў пасёлку Буйнічы Магілёўскага раёна залёг у спячку. Федзю ўжо 8 гадоў, яго калісьці падараваў заасаду...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика