Тэлеканал "Беларусь 3" пачынае працу 8 лютага
29.01.2013
—
Новости Общества
|
Гэта першы сацыякультурны канал Беларусі, паводле прэс-рэліза. Пры гэтым сам прэс-рэліз складзены на рускай мове. Паводле прэс-рэліза, канал будзе фармаваць нацыянальны партрэт самаідэнтычнасці беларускай культуры і беларускага грамадства ў цэлым, выкарыстоўваючы сучасныя рэсурсы. Працу канала прэзнтуюць як "давяральную гутарку з гледачом на тэмы культуры ў шырокім сэнсе". Праграмы будуць разлічаныя на гледачоў рознага ўзросту з разнастайнымі зацікаўленасцямі, але з "дастаткова выразнай жыццёвай пазіцыяй у адносінах да нацыянальнай культуры". Тэлеканал падрыхтаваў наступныя рубрыкі: "Тэатр", "Кіно", "Літаратура", "Музыка", "Асобы", "Гісторыя", "Каляровы свет", "Прырода", "Традыцыі", "Дойлідства", "Навука", "Музеі". На новы тэлеканал "пераедзе" "Калыханка" з канала "Беларусь 1". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта першы сацыякультурны канал Беларусі, паводле прэс-рэліза. Пры гэтым сам прэс-рэліз складзены на рускай мове.
|
|