Мікалай Корбут здымае слухаўку, але размаўляць адмаўляецца. 21.by

Мікалай Корбут здымае слухаўку, але размаўляць адмаўляецца

07.02.2013 21:38 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мікалай Корбут здымае слухаўку, але размаўляць адмаўляецца

Наша Ніва
У сераду сайт "Беларускі партызан" распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што былы кіраўнік справамі прэзідэнта Мікалая Корбута знаходзіцца пад "хатнім арыштам".




У Следчым камітэце "НН" паведамілі, што гэтае ведамства не праводзіць у дачыненні Корбута ніякіх дзеянняў. Мы вырашылі патэлефанаваць самому былому "заўхозу" Лукашэнкі. Адбыўся наступны дыялог.

— Мікалай Мікалаевіч?
— Так.
— Добры дзень! З "Нашай Нівы" турбуюць. Учора з’явілася інфармацыя пра ваш арышт…"
— Адкуль вы?
— Газета "Наша Ніва".
— Прабачце, да пабачэння.

Пры хатніх арыштах часам дазваляюць, а часам не дазваляюць размаўляць па тэлефоне. Напрыклад, Ірыне Халіп і Уладзіміру Някляеву не давалі карыстацца мабільнікамі і інтэрнэтам. А вось міліцыянт Дзінас Лінкус даваў "НН" інтэрв'ю пад хатнім арыштам.

Варта таксама заўважыць, што ў чацвер на адмысловай нарадзе Аляксандр Лукашэнка жорстка скрытыкаваў працу Кіраўніцтва справаў прэзідэнта
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы вырашылі патэлефанаваць самому былому "заўхозу" Лукашэнкі. Адбыўся наступны дыялог.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика