У Вілейцы выявілі лепшых знаўцаў правілаў дарожнага руху. 21.by

У Вілейцы выявілі лепшых знаўцаў правілаў дарожнага руху

12.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


2 лютага на базе сярэдняй школы № 5 прайшоў раённы этап восьмай абласной алімпіяды па правілах дарожнага руху.

У ім прымалі ўдзел  каманды школ Вілейскага раёна. У кожнай – па адным вучню пятага, шостага і сёмага класаў. Адразу ўдзельнікі адказвалі на 10 пытанняў у білеце па правілах дарожнага руху. Потым кожная каманда правярала веды ў конкурсе “Дарожная сітуацыя”.

Перамагла ў раённым этапе каманда сярэдняй школы № 5 Вілейкі.

– Разрыў паміж камандамі быў невялікі, – паведаміў старшы дзяржінспектар аддзялення ДАІ Вілейскага РАУС Сяргей Нікалаевіч. – Добрыя веды правілаў дарожнага руху паказалі як вучні гарадскіх устаноў адукацыі, так і вясковых школ.

Сярод пяцікласнікаў лепшыя веды паказала Дар'я Буцер з Вілейскай гімназіі №2, паміж шасцікласнікаў – Аляксей Кляўдо з сярэдняй школы №5 Вiлейкі. З гэтай жа школы пераможца сярод сямікласнікаў – Ілья Брыль.

Лепшыя з юных знаўцаў правілаў дарожнага руху прымуць удзел у абласной алімпіядзе, якая пройдзе ў Валожынскім раёне.

Алесь ВЫСОЦКІ.

 

Фота http://sin-2008.blog.tut.by/

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 лютага на базе сярэдняй школы № 5 прайшоў раённы этап восьмай абласной алімпіяды па правілах дарожнага руху.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика