Актыўнасць не ведае межаў. 21.by

Актыўнасць не ведае межаў

12.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лепшым маладым дырэктарам школы на Міншчыне стала кіраўнік СШ №9 з г. Жодзіна Наталля Сушко. Уладальніцай дыплома другой ступені — дырэктар СШ № 20 г. Барысава Марына Савянок. А дырэктару Маркаўскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна Алена Матвеенка атрымала дыплом трэцяй ступені. Напрыканцы мінулага тыдня сталі вядомыя імёны пераможцаў фіналу абласнога конкурсу "Малады дырэктар установы агульнай сярэдняй адукацыі—2013"..

Галоўнай мэтай конкурсу было выявіць найбольш паспяховых і крэатыўных маладых дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і сфарміраваць пазітыўны імідж кіраўніка сучаснай школы. На першым (завочным) этапе ад канкурсантаў патрабавалася напісаць эсэ "Я — дырэктар". Па выніках завочнага этапу лепшымі сталі 19 кіраўнікоў са стажам работы на пасадзе дырэктара ад двух да пяці гадоў. Узрост канкурсантаў — ад 24 да 43 гадоў. Дарэчы, сярод канкурсантаў было ўсяго чацвёра мужчын. Вось вам і яшчэ адзін аргумент на карысць таго, што педагогіка становіцца пераважна жаночай прафесіяй.

У другім (вочным) этапе канкурсантаў чакала камп'ютарнае тэсціраванне, падчас якога давялося адказваць на 60 пытанняў і дэманстраваць свае веды як у менеджменце ў сферы адукацыі, так і ў нарматыўна-прававым забеспячэнні дзейнасці школы.

У фінал вышлі 7 маладых кіраўнікоў, якім давялося дэманстраваць ужо свае аратарскія здольнасці. У сваіх выступленнях перад грамадскасцю канкурсанты ўзнімалі самыя розныя пытанні: ад ролі настаўніка ва ўсіх пакаленнях да арганізацыі школьнай суботы.

Намеснік старшыні журы, рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Сітнікава пры падвядзенні вынікаў конкурсу агучыла ідэю стварэння клуба маладых дырэктараў, якія ўмеюць адстойваць сваю пазіцыю і нацэленыя на далейшае развіццё.

— Ваша актыўнасць не ведае межаў, — падкрэсліла яна, звяртаючыся да канкурсантаў. —Лічу, што паспяховай павінна быць кожная школа. А для гэтага трэба абменьвацца вопытам, ідэі не павінны проста лунаць у паветры...

Надзея НІКАЛАЕВА

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшым маладым дырэктарам школы на Міншчыне стала кіраўнік СШ №9 з г. Жодзіна Наталля Сушко. Уладальніцай дыплома другой ступені — дырэктар СШ № 20 г. Барысава...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика