Пахмельныя «граблі»
14.02.2013
—
Новости Общества
|
За чатыры месяцы ў самагоншчыка з Гомельшчыны канфіскавалі амаль 2500 літраў брагі. Хатні міні-завод па вытворчасці самагону стварыў у сваім падвор’і 40-гадовы непрацуючы петрыкаўчанін. Калі сюды наведаліся работнікі міліцыі, маштабы вырабу градуснага зелля здзівілі нават бывалых людзей у пагонах. 1120 літраў брагі, 161 літр гатовага да ўжывання самагону, 540 літраў віна ўласнага прыгатавання — унушальныя запасы прадпрымальнага гара-джаніна былі канфіскаваны і знішчаны. Такі ж лёс напаткаў і два самагонныя апараты, з дапамогай якіх выраблялася саматужная гарэлка. Але, паводле слоў намесніка начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі ўпраўлення унутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Сяргея Шапецькі, фенаменальнасць сітуацыі нават не ў размаху алкагольнага бізнесу, а ў тым, што райцэнтраўскі «бізнесмен» не так даўно ўжо трапляў у поле зроку праваахоўнікаў за аналагічныя правапарушэнні. Як бачна, адпаведных вывадаў пасля гэтага для сябе не зрабіў, праз час зноў наступіў на тыя ж пахмельныя «граблі». За паўторныя факты самагонаварэння на працягу года алкагольных спраў майстру цяпер пагражае адміністрацыйная адказнасць у вы-глядзе штрафу да 30 базавых велічынь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За 4 месяцы ў самагоншчыка канфіскавалі 2500 літраў брагі |
|