Жыхарка просіць выселіць амаль усіх суседзяў па доме
18.02.2013 19:56
—
Новости Общества
|
Жыхарка просіць выселіць амаль усіх суседзяў па доме У Магілёве нехта з жыхароў просіць улады выселіць амаль усіх суседзяў па доме, і гэта не жарт!
"Кватэра 23: спяваюць забароненыя песні і чытаюць забароненыя кнігі. Кватэра 25: гордыя і незалежныя. Высока сябе ставяць, хаця насамрэч яны сапраўднае гаўно". Такая скарга з'явілася ў сацсетках і падавалася жартам. Жыхарка 21-й кватэры з першага паверху просіць выселіць з пад'езда жыхароў 11 кватэр з 15! Такі дом у Магілёве сапраўды існуе. Аўтарка ліста Ганна Ж. прызнаецца, што пра скаргу ведае. "А скажыце, калі ласка, там яшчэ напісана "прашу выселіць жыхароў"? Справа ў тым, што гэта піша мая суседка. Яна гэтую скаргу піша яшчэ з 2004 года, калі быў жывы муж "з прыветам". Там нават майго подпісу няма". Ганна кажа, што суседка Тамара з 22-й кватэры піша скаргі ад яе імя. "Хоць яна і настаўнік рускай мовы і літаратуры, там шмат памылак, гэта спецыяльна зроблена". Атрымліваецца, што былая настаўніца піша з вялікай колькасцю памылак і... сама на сябе: "Кватэра 22: разводзяць блох, прусакоў і клапоў і падкідваюць іх мне. І яшчэ разводзяць коней і пасвяць пад маімі вокнамі". Жыхарка кватэры № 22 абвяргае абвінавачванні. Кажа, што ў свае 60 гадоў мае 40 гадоў педстажу і нават не ўмее карыстацца камп'ютарам: "Яна марыць завалодаць маёй кватэрай, і гэта цягнецца 20 з лішнім гадоў. Яна ўжо ў жылкамунгас пісала, што я разводжу пацукоў. Вы ведаеце, кажу ім, я пацукоў не разводжу, бо гэта не хадавы тавар. Іх нельга есці, — з жартам адзначае былая настаўніца. — А па-другое, у мяне два каты. Блох і прусакоў у мяне няма. А ў яе ёсць, але ж я пра яе ні слова не сказала". Жыхары кватэры № 23 спяваюць забароненыя песні і чытаюць забароненыя кнігі. Еўрарадыё: "За што ж суседка з 21-й кватэры так пра вас?" "Яна не магла такое напісаць. Мы з ёй у добрых стасунках. А вось у 22-й жыве жанчына... Яна паўсюль строчыць — і ў Мінск, і ўсё ёй не да ладу. У яе бруду шмат, і прусакі адтуль лезуць, і мышы з той кватэры. Мы з мужам інтэлігентныя людзі, на пенсіі ўжо. Кнігі чытаем. Ходзім у бібліятэку і бяром кнігі. А якія песні мы спяваем? Што вы". Жыхары 29-й кватэры, дзе "п'юць усё, што гарыць", кажуць, што не дагадзілі суседцы тым, што кватэру не прадалі. Але не выключаюць, што скаргу ад яе імя маглі напісаць у 22-й кватэры. "Можа, яна нешта піша. Я сама з ёй не размаўляю. Працую дворнікам у домакіраўніцтве. Калі мяне характарызуюць на працы як алкаголіка, то можна толькі пасмяяцца. Я сябе да алкаголікаў не залічваю". У 33-й кватэры "жывуць нейкія прышэльцы". Тут таксама ведаюць, хто піша скаргі: "Гэта Ганна з 21-й кватэры на ўсіх скардзіцца. На нас скардзілася, што з нашага даху ёй цячэ на дах. На суседку зверху — што шумныя, насупраць — што дзіцё кветкі рве. На суседзяў за сценкай скардзіцца, што сын хворы. Я машыну стаўлю, яна мне кажа: "Што вы сюды ставіце, гэта наша месца". Але "аўтарка скаргі" стаіць на сваім: ад яе імя піша суседка, і просіць дапамогі. "Я ў шоку. Працую з дакументамі, хаджу ў розныя інстанцыі ўзгадняць. У гарвыканкаме смяюцца. Дырэктар пачытаў скаргу, хацеў мяне звольніць, але паверыў мне. Першая скарга была ў 2004 годзе, калі мяне выклікалі ў домакіраўніцтва. Я там пісала, што без майго подпісу лічыць несапраўднай". Сапраўды, у скарзе няма подпісу, і даказаць, хто аўтар, складана. Тым больш калі ніхто не прызнаецца. Мясцовы ўчастковы пра гэтую гісторыю нічога не ведае. У аддзеле па зваротах грамадзян гарвыканкама нічога не кажуць. "Гэта індывідуальнае паведамленне, таму не маем права нічога расказваць. Бывае, што суседзі на суседзяў скардзяцца. Розныя прычыны. Бывае, нешта не падзялілі і адзін на аднаго пішуць". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тое, што падавалася звычайным сецевым "баянам", мае рэальных дзеючых асоб і наступствы.
|
|