"Пасачыць за вашай жонкай? 10-15 долараў за гадзіну працы…"
21.02.2013 20:42
—
Новости Общества
|
"Пасачыць за вашай жонкай? 10-15 долараў за гадзіну працы…” У Лідзе Гродзенскай вобласці з’явіўся першы прыватны дэтэктыў, які будзе афіцыйна займацца далікатнымі расследаваннямі.
- Пакуль я зарэгістраваўся як індывідуальны прадпрымальнік, хоць у будучыні мару аб стварэнні паўнацэннага дэтэктыўнага агенцтва, - распавёў “Народнай Волі” Алег ТОРНЯ. - Мне дазволена займацца кансультацыямі ў сферы бяспекі, прыватнымі расследаваннямі, якія не тычацца крымінальнай адказнасці. Па словах суразмоўцы, ён будзе дапамагаць людзям у пошуку страчаных рэчаў, маёмасці, родных, якія зніклі, альбо тых, хто павінен вярнуць доўг. Па адукацыі Алег Торня - юрыст, раней працаваў у агенцтве па нерухомасці, у бізнесе. Але кажа, што ў яго “ёсць кантакты” і ў праваахоўных органах, і ў іншых дзяржаўных структурах… - Ужо пайшлі заказы, - распавядае Алег. - Вось, напрыклад, чалавек купіў будынак у старым закінутым ваенным гарадку, а людзі цягнуць адтуль усё, што можна скрасці. Кліент не хоча звяртацца ў міліцыю, вось і папрасіў мяне спыніць раскраданне. Таксама правяраў па сваёй базе і аднаго чалавека, які прадаваў нерухомасць. Па словах Алега Торні, за паслугі ён бярэ не вельмі шмат. Усё залежыць ад складанасці заказу і геаграфічнага месца расследавання. Калі гэта нейкія маёмасныя пытанні, то кошт - у межах 20-25 працэнтаў ад аб’ёму іскавой заявы. Атрыманне нейкай інфармацыі (за мінусам расходаў) - 300-500 тысяч рублёў. Пасачыць за жонкай, калі кліентам выступае раўнівы муж, - 10-15 долараў за гадзіну працы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лідзе Гродзенскай вобласці з'явіўся першы прыватны дэтэктыў, які будзе афіцыйна займацца далікатнымі расследаваннямі. |
|