Чаму кнігі для Беларусі атрымліваюцца прыгожымі?. 21.by

Чаму кнігі для Беларусі атрымліваюцца прыгожымі?

22.02.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калі зайсці ў беластоцкую друкарню "Оrthdruk", то на паліцах можна пабачыць шмат выданняў на розных мовах: нямецкай, арабскай, кітайскай, грузінскай... І беларускай: тут былі надрукаваны 10 з 13 кніг аўтарскай серыі "У пошуках страчанага" вядомага збіральніка паштовак Уладзіміра Ліхадзедава. Дырэктар "Оrthdruk" Юрый Андраюк стаў госцем ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Тут жа, у выставачным цэнтры "БелЭкспа", паміж радамі стэндаў і сярод кірмашовага шуму, нашаму карэспандэнту ўдалося задаць некалькі пытанняў спадару Юрыю.

 — Спадар Юрый, з чаго пачалося супрацоўніцтва вашай друкарні і беларускіх выдавецтваў у межах выдавецкага праекта "У пошуках страчанага"?

— Першая кніга, якую мы надрукавалі, быў альбом паштовак "Сінагогі". Гэта было 6 гадоў таму. Кніга была вельмі цікавая, добра падрыхтаваная да друку, таму і выданне, што атрымалася ў выніку нашай сумеснай працы, таксама было вельмі добрае. У межах гэтай серыі працуем з рознымі беларускімі выдавецтвамі. Першая кніга выйшла па заказе "Рыфтура", астатнія былі падрыхтаваны выдавецтвам "Тэхналогія".

— Наколькі фінансава выгадна супрацоўнічаць з беларускімі выдавецтвамі?

— Нам выгадна працаваць з усімі выдавецтвамі, хто ў нас робіць заказы. Германія, Швейцарыя, Грузія, Кітай... Калісьці, асабліва ў сярэдзіне 1990-х, супрацоўніцтва з Беларуссю было асабліва плённае, потым колькасць заказаў зменшылася. І хоць беларускіх кніг мы друкуем не так і шмат, але выданні, што мы робім для калег з Беларусі, атрымліваюцца вельмі прыгожымі. Гэта для нас таксама важна. Прыемна надрукаваць якасную кнігу, якая ў перспектыве прывабіць новых заказчыкаў. Гэта для нас справа прэстыжу.

— Ведаю, што "Оrthdruk" — гэта яшчэ і выдавецтва. На выданні якіх кніг вы спецыялізуецеся?

— Наша выдавецтва зусім маленькае. Мы выпускаем перадусім царкоўную, багаслоўскую літаратуру, выдаём і кнігі па гісторыі. Нягледзячы на тое, што Польшча — краіна каталіцкая, на Беласточчыне існуюць і праваслаўныя парафіі. Іх нешматлікасць абумоўлівае тыражы нашых выданняў. Яны зусім невялікія — 1-2 тысячы асобнікаў, часам нават 500. Але адметна, што кнігі запатрабаваныя.

— На Беласточчыне, напэўна, асабліва цесна адчуваецца сувязь з Беларуссю: гістарычная, культурная, моўная?

— Сапраўды. Але калі казаць пра мову, то ў мясцовасці, дзе я нарадзіўся і вырас, мы размаўлялі не зусім па-беларуску, але і не па-польску. Мы размаўлялі на дыялекце. І нас вельмі хвалюе, што гэты дыялект цяпер знаходзіцца амаль на мяжы знікнення. Мы ў Польшчы сутыкаемся з праблемай, якая таксама існуе на Беларусі. Вясковыя асяродкі традыцыйнай культуры, дзе людзі здаўна размаўлялі на гэтым адметным дыялекце, сёння сталі вельмі нешматлікімі па колькасці сталых прадстаўнікоў. Так, становіцца ўсё менш і менш людзей, якія ў штодзённых зносінах выкарыстоўваюць гэты адметны дыялект.

— Ці робяцца нейкія захады для захавання традыцыйнай культуры і дыялекту?

— Важна захаваць разнастайнасць культуры, мовы, і такое разуменне існуе менавіта на дзяржаўным узроўні. Ёсць розныя праекты, дзяржаўныя праграмы падтрымкі культуры, якія садзейнічаюць таму, каб людзі размаўлялі на сваім родным дыялекце. Да прыкладу, не так даўно я набыў кнігу, якая напісана на нашай гутарцы. Выданне такіх кніг — зусім новая для нас з'ява. Цяпер выходзіць і часопіс "Бельскі гостінэць", які часткова друкуецца па-польску, часткова па-беларуску, але часткова і на мясцовай гаворцы. Працуюць і асобныя тэатральныя трупы, якія рыхтуюць прадстаўленні са сцэнамі з сельскагаспадарчага жыцця, а таксама кароткія спектаклі, звязаныя з народнымі святамі: Раством, Вялікаднем. Апроч гэтага, з мэтай захаваць адметнасці культуры і свае карані ў Бельску створаны Музей малой Айчыны.

Марына ВЕСЯЛУХА. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі зайсці ў беластоцкую друкарню "Оrthdruk", то на паліцах можна пабачыць шмат выданняў на розных мовах: нямецкай, арабскай, кітайскай, грузінскай... І...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика