Рыхтуемся да свята: "Равесніку" сёння 55!
28.02.2013
—
Новости Общества
|
Святочны канцэрт, прысвечаны 55-годдзю творчай дзейнасці заслужанага аматарскага калектыву Беларусі, ансамбля танца "Равеснік" Рэспубліканскага Палаца культуры прафсаюзаў, пройдзе сёння, 28 лютага, у вялікай зале Палаца Рэспублікі. Ансамбль, створаны ў 1958 годзе, зараз з'яўляецца адным з найлепшых і найстарэйшых дзіцячых калектываў нашай краіны. З вялікім поспехам "Равеснік" выступаў не толькі па ўсёй Беларусі, але і за яе межамі: у Расіі і ва Украіне, Эстоніі і Латвіі, Польшчы і Румыніі, Балгарыі, Італіі, Францыі, Германіі... У праграме канцэрта будуць прадстаўлены беларускія народна-сцэнічныя танцы, харэаграфічныя кампазіцыі і жартоўныя танцавальныя малюнкі. На сцэне выступяць юныя артысты ўсіх узростаў: малыя, якія яшчэ не ходзяць у школу, і тыя, хто ўжо неўзабаве стане дарослым. Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Святочны канцэрт, прысвечаны 55-годдзю творчай дзейнасці заслужанага аматарскага калектыву Беларусі, ансамбля танца "Равеснік" Рэспубліканскага Палаца...
|
|