Чэкі "Жыллё" можна пагасіць і пры рэканструкцыі жылля
28.02.2013
—
Новости Общества
|
Жыллёвы "квадрат" у пытаннях і адказах Сёння на актуальныя пытанні чытачоў "Звязды" адказвае начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Горваль. — Мая дачка будуе кааператыўную кватэру, таму ўзяла на гэтыя мэты буйны крэдыт. Ці можа мой родны адзінокі брат (без сям'і і дзяцей) аддаць ёй свае чэкі для пагашэння гэтага крэдыту? Брат збіраецца рабіць рамонт у сваёй хаце. Магчыма, будзе праводзіць газ... Свой крэдыт ён можа гасіць чэкамі "Жыллё"? Лілія Юсук, Клецкі раён. — Чэкі "Жыллё" могуць перадавацца толькі членам сям'і, якія будуюцца. Для вашай дачкі дзядзька членам сям'і не з'яўляецца. Не можа ён скарыстацца такімі чэкамі і пры стандартным рамонце. А вось што датычыцца правядзення газу, то тут існуюць нюансы... Брату трэба наведаць жыллёвы аддзел мясцовага выканкама і атрымаць там дакладную кансультацыю аб выкарыстанні чэкаў "Жыллё". Магчыма, яму будзе выдадзены дазвол на рэканструкцыю індывідуальнага жылога дома. У гэтым выпадку ў вашага брата з'явіцца магчымасць гашэння чэкаў "Жыллё" пры аплаце атрыманага мэтавага крэдыту на рэканструкцыю ўласнага дома. — Ці будуць блокі ў інтэрнатах перадавацца пад арэнднае жыллё? Наталля Барташ,г.п. Мачулішчы. — Пакуль не. — У нас прапануюць будавацца па рэальным кошце квадратнага метра 6,7 млн рублёў. Аднак ільготны крэдыт дадуць у меншым аб'ёме, бо адпаведная пастанова Саўміна вызначыла сярэдні кошт будаўніцтва жылля ў памеры 4,6 млн рублёў за квадратны метр. Атрымліваецца, што астатнія 2,1 млн рублёў за будаўніцтва жыллёвага квадрата "чаргавікі" павінны аплаціць з уласных сродкаў? Таццяна Сініцкая, г.п. Мачулішчы, Дзіяна Давідовіч з Мінска. Падобнае пытанне мы атрымалі і ад спадарыні Таццяны са Слоніма, Аляксандра з Мінска і іншых нашых чытачоў. — Так, астатнія грошы на будаўніцтва жылля забудоўшчыкі павінны шукаць самастойна. У дзяржавы сёння не хопіць сродкаў фінансаваць ільготнае будаўніцтва жылля на 100 працэнтаў. Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння на актуальныя пытанні чытачоў "Звязды" адказвае начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр...
|
|