Дзе "злавіць" тэлеканал "Беларусь-3" і праграму для яго?. 21.by

Дзе "злавіць" тэлеканал "Беларусь-3" і праграму для яго?

01.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытальнік

Чытачы "Звязды" з вялікім спадзяваннем чакалі адкрыцця тэлеканала "Беларусь-3", які будзе прапагандаваць мастацтва і культуру нашай краіны на роднай мове. І вось абвясцілі, што з 8 лютага пачынае вяшчаць "Беларусь-3". З дапамогай звычайных антэн "злавіць" гэты тэлеканал немагчыма, а хацелася б, каб ён быў агульнадаступным. Прапаную журналістам "Звязды" правесці даследаванне, каб даведацца аб спосабах (кабельнае ТБ, "Zаlа", спадарожнікавае ТБ) прыёму жаданага тэлеканала.

Міхаіл Паўлавіч Дубовік, вёска Арэшкавічы Бярэзінскага раёна.

У нас прымаецца сігнал новага айчыннага тэлеканала "Беларусь-3". Аднак праграму тэлеперадач па ім мы нідзе адшукаць не можам. Падкажыце, калі ласка, дзе яе можна знайсці і чаму яе не друкуе "Звязда"?

Фёдар Раманавіч Пацэйка, пасёлак Ушачы Віцебскай вобласці.

Што датычыць пытання Міхаіла Паўлавіча Дубовіка, то тут трэба сказаць, што з 8 лютага тэлеканал "Беларусь-3" транслюецца пакуль што ў тэставым рэжыме. Потым наземнае вяшчанне канала будзе ажыццяўляцца ў лічбавым фармаце ў складзе першага мультыплекса разам з асноўнымі агульнадаступнымі нацыянальнымі каналамі. З ліста, на жаль, незразумела, якім з пералічаных "спосабаў прыёму" карыстаецца непасрэдна наш чытач, таму мы выбралі адзін.

Каб крыху больш падрабязна акрэсліць сітуацыю з магчымасцю глядзець канал "Беларусь-3", карыстаючыся адным з пазначаных Міхаілам Паўлавічам спосабаў, карэспандэнт "Звязды" звярнуўся ў Мінскі філіял прадпрыемства "Белтэлекам". Па прадастаўленай інфармацыі, пытанне па ўключэнні тэлеканала "Беларусь-3" у пакет "Zаlа" пакуль у стадыі вырашэння. У выпадку, калі "Беларусь-3" акажацца сярод каналаў, якія транслююцца інтэрактыўным тэлебачаннем "Zаlа", інфармацыя пра гэта адразу з'явіцца на яго сайце. Калі не карыстаецеся інтэрнэтам, па ўсіх пытаннях можна тэлефанаваць у даведачна-інфармацыйную службу па нумары 130.

Каб даць адказ на другое пытанне, мы патэлефанавалі ў Белтэлерадыёкампанію. Як паведамілі ў яе прэс-службе, пакет з праграмай тэлеперадач для ўсіх тэлеканалаў, у тым ліку і для "Беларусь-3", перадаецца ў інфармацыйнае агенцтва БелТА, адкуль яго перасылаюць ва ўсе друкаваныя выданні. Пасля ўдасканалення некаторых тэхнічных момантаў праграма тэлеканала "Беларусь-3" неўзабаве з'явіцца і ў "Звяздзе". Акрамя таго, праграма перадач для гэтага канала ёсць на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чытачы "Звязды" з вялікім спадзяваннем чакалі адкрыцця тэлеканала "Беларусь-3", які будзе прапагандаваць мастацтва і культуру нашай краіны на роднай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика