У Берасці жыхары новага дома скардзяцца на расколіны. 21.by

У Берасці жыхары новага дома скардзяцца на расколіны

12.03.2013 12:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Берасці жыхары новага дома скардзяцца на расколіны

Радыё Рацыя
Дом на вуліцы Адамкоўскай, 62, у Берасці - новы. Але ўжо патрабуе рамонту.

Жыхары скардзяцца на расколіны, дах, які працякае, а будаўнічы трэст не спяшаецца ліквідаваць свае ж недаробкі. У красавіку скончыцца гарантыйнае абслугоўванне, пасля чаго жыхары за свае ўласныя сродкі маюць рабіць рамонт, кажа ўладальніца кватэры Ірына:

- Адбыўся патоп, якія затапіў нашу кватэры, і рамонт да сёння не зроблены. Пражылі мы ўжо тут паўтара года. Нават дзіцячая пляцоўка ў неналежным стане - дзеці галовы разбіваюць. Быў сход, я прапанавала прыбраць усё гэтае непатрэбнае жалеззе, усе толькі паціснулі плячамі.

Паводле нашай суразмоўцы, старшыня іх кааператыву, які спрабаваў вырашыць праблемы з будаўнічым трэстам, нічога не дамогся. Калі і надалей будзе так працягвацца, жыхары плануюць збіраць подпісы і звяртацца ў суд. 

Фото: racyja.eu
Фото: racyja.eu

Фото: racyja.eu
Фото: racyja.eu

Фото: racyja.eu
Фото: racyja.eu

Фото: racyja.eu
Фото: racyja.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дом на вуліцы Адамкоўскай, 62, у Берасці - новы. Але ўжо патрабуе рамонту.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика