Парк: З кіроўцам, які выкінуў пасажыра з тралейбуса, будзем разбірацца, шукаем сведкаў
12.03.2013 20:52
—
Новости Общества
|
Парк: З кіроўцам, які выкінуў пасажыра з тралейбуса, будзем разбірацца, шукаем сведкаў Кіроўца, які выкінуў пасажыра з тралейбуса, 37 гадоў за рулём, яго фота на Дошцы гонару.
На прыпынку "Дом друку" "Ён быў у нецвярозым стане. Калі кіроўца спыніўся на скрыжаванні на чырвонае святло, ён патрабаваў адчыніць пярэднія дзверы, каб выйсці на скрыжаванні. Кіроўца патлумачыў, што высадка адбываецца толькі на прыпынку, і працягнуў рух. Але ж пасажыр пачаў паводзіць сябе неадэкватна, агрэсіўна, стаў лаяцца і пагражаць. Пачаў спрабаваць адчыніць пярэднія дзверы падчас руху, а гэта небяспечна для пасажыраў. Калі б ён адчыніў дзверы, адбылося б экстраннае тармажэнне і маглі б пацярпець людзі". Паводле версіі супрацоўнікаў Тралейбуснага парка № 5, на прыпынку кіроўца запатрабаваў, каб малады чалавек выйшаў з тралейбуса, але той ужо выходзіць не хацеў, а "працягваў хаміць, пагражаць і стукаць у шкло". "Дзеянні кіроўцы будуць аналізавацца, праводзіцца ўнутранае расследаванне. Шукаем сведкаў". А пасля будзе вырашна, якія меры прымаць ці абмежавацца папярэджаннем. Як даведалася Еўрарадыё, кіроўца тралейбуса 37 гадоў за рулём, яго фота на Дошцы гонару. А яго калегі не маглі паверыць, што нехта змог яго вывесці з раўнавагі. У тралейбусным парку дадаюць яшчэ адну цікавую дэталь: "Кіроўца размахнуўся, каб стукнуць, але не зрабіў гэтага, а потым стукнуў далонню трошкі, бо атрымаў плявок у твар, на відэа гэта не бачна". Кіроўца мае права не пусціць пасажыра ці высадзіць на бліжэйшым прыпынку, калі той парушае правілы перавозкі, распавядаюць у тралейбусным парку. "...а тут пасажыр парушыў правілы — быў у нецвярозым стане, грубіяніў, спрабаваў адчыніць дзверы пад час руху. Кіроўца меў права высадзіць яго". Але калі парушальнік адмаўляўся выйсці з тралейбуса, трэба было выклікаць міліцыю... За апошнія паўгода гэта ўжо шосты выпадак гучных сутычак у грамадскім транспарце. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіроўца, які выкінуў пасажыра з тралейбуса, 37 гадоў за рулём, яго фота на Дошцы гонару.
|
|