Іншаземца трэба "браць" ужо на дарозе.... 21.by

Іншаземца трэба "браць" ужо на дарозе...

15.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знаёмства з краінай пачынаецца з яе дарог. А апошнія, як вядома, гэта яшчэ і прыдарожны сэрвіс.

На думку экспертаў, у будучыні найбольшы даход у гэтай галіне могуць прынесці аб'екты, якія ўключаюць у сябе не адну-дзве опцыі, скарыстацца якімі можа спатрэбіцца ў дарозе, а адразу некалькі.

— Выйграюць тыя аб'екты прыдарожнага сэрвісу, якія аказваюць цэлы комплекс паслуг. Калі гаварыць, напрыклад, пра Белавежскую пушчу і нядаўна пабудаваную аб'язную дарогу, то побач з гэтым шляхам, разам з кавярнямі і кемпінгамі, павінны быць тыя ж паркі актыўнага адпачынку, — гаворыць начальнік аддзела планавання турыстычнай дзейнасці дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Любоў Максімава. — Кліенты аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу такім чынам могуць атрымаць дадатковую магчымасць адпачынку.

Як расказала выканаўца абавязкаў начальніка аддзела арганізацыі грамадскага харчавання Міністэрства гандлю Ларыса Камарова, найбольшая колькасць месцаў, дзе падарожнік можа пад'есці, не збочваючы са шляху, знаходзіцца ў Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях. Зараз у Беларусі працуе 483 прыдарожныя аб'екты грамадскага харчавання, на 32 кіламетры прыпадае адзін аб'ект. За мінулы год адчыніліся 43 новыя месцы такога кшталту.

— Паўнавартасны абед каштуе ў сярэднім 70-80 тысяч рублёў. Але можна паесці і больш танна, — гаворыць Ларыса Камарова.

Выключна кавярнямі прыдарожны сэрвіс не абмяжоўваецца. Прыдарожныя аб'екты, у залежнасці ад іх камфартабельнасці, дзеляцца на тры ўзроўні. Першы — пляцоўка для адпачынку з прыбіральняй, другі ўзровень — да пляцоўкі і туалета дадаецца кавярня, а трэці ўзровень — калі побач з усім вышэйпералічаным размешчана аўтазаправачная станцыя. У 2011 годзе дэпартаментам "Белаўтадар" была пачата праграма па размяшчэнні ўздоўж дарог добраўпарадкаваных туалетаў, аб'яднаных з пляцоўкамі для адпачынку. Тады было адчынена 10 такіх месцаў, аналагам для якіх сталі прыдарожныя аб'екты, якія выкарыстоўваюцца ў Германіі. Летась дадаткова пабудавалі яшчэ 4 пляцоўкі. На адну затрачваецца ад 6 да 10 мільярдаў рублёў.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знаёмства з краінай пачынаецца з яе дарог. А апошнія, як вядома, гэта яшчэ і прыдарожны сэрвіс. На думку экспертаў, у будучыні найбольшы даход у гэтай галіне могуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика