Зноў палёт — і прызямленне на... аўто. 21.by

Зноў палёт — і прызямленне на... аўто

19.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На закругленні сталічнай вуліцы Валадзько вадзіцель "Хонды" не справіўся з кіраваннем, перасек сустрэчную паласу, у выніку чаго аўтамашына, уз'ехаўшы на бардзюр, узляцела ў паветра. А прызямлілася... на парковачнай пляцоўцы каля аўтамыйкі. Пасадка адбылася на капот прыпаркаванага там аўто з нанясеннем апошняму сур'ёзных пашкоджанняў. Пілатуемая ж "Хонда" вонкава амаль не пацярпела.

Як аказалася, гэтая іншамарка з вялікай дакладнасцю паўтарыла мінулагодні палёт мікрааўтобуса "Фольксваген". Праўда, летась з-за большай даўжыні кузава пацярпелі ажно тры легкавушкі, на якія прыйшлося няштатнае прызямленне.

Верагоднай прычынай гэтых ДТЗ стала неабачлівасць кіроўцаў у выбары хуткасці. Якраз на гэтым адрэзку дарогі пасля дзённых адліг і начных замаразкаў у халодную пару года часта ўзнікае галалёдзіца. Хоць падабенства здарэнняў наводзіць на думкі пра заклятасць гэтага месца.

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На закругленні сталічнай вуліцы Валадзько вадзіцель "Хонды" не справіўся з кіраваннем, перасек сустрэчную паласу, у выніку чаго аўтамашына, уз'ехаўшы на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика