На афіцыйным адкрыцці Тыдня беларускай культуры ў Вільні гукалі вясну (абнаўляецца)
26.03.2013
—
Новости Общества
|
![]() Пасля выступу афіцыйных асоб прысутных прывітаў этна-дуэт "Аkana". Пры дапамозе традыцыйных беларускіх песен спявачкі запрашалі вясну гаспадарыць не толькі ў прыродзе, але і ў душах гасцей. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся мэр Вільні Артурас Зуокас, прадстаўнікі літоўскага парламента і грамадскасці. Кожны з іх аздначыў важнасць абвяшчэння БНР 95 гадоў таму не толькі для Беларусі, але і для Літвы: краіна-суседка першая прызнала незалежнасць маладой дзяржавы. У той жа час ў самой Літве адбываліся падобныя гістарычныя працэсы. Сваю прамову Артурас Зуокас пачаў з прывітання па-беларуску, што вельмі спадабалася прысутным беларусам, якія падтрымалі яго апладысментамі. Імпрэза адбылася ў віленскай гарадской Ратушы. Сярод прысутных было шмат беларускіх студэнтаў, якія вучацца ў Літве. Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Хведар Нюнька. Выступленне гурта "Akana". На адкрыцці Тыдня беларускай культуры прэзентавалі работы мастачкі з Маладзечна Вольгі Бабурынай. Выстава яе карцін у тэхніцы выцінанка ўяўляе сабой ілюстрацыі да кожнага артыкула Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля выступу афіцыйных асоб прысутных прывітаў этна-дуэт "Аkana". Пры дапамозе традыцыйных беларускіх песен спявачкі запрашалі вясну гаспадарыць не толькі ў... |
|