Крэдыт? На будаўніцтва. 21.by

Крэдыт? На будаўніцтва

27.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэрнае пытанне

Нашай шматдзетнай сям'і для будаўніцтва дома выдзелілі зямельны ўчастак. Праўда, ад яго метраў 150 да магістральнай сеткі водаправода і крыху менш — да лініі электраперадач. За чый кошт павінны выконвацца работы па падключэнні? Калі за наш, то ці можна выканаць гэтыя работы за кошт ільготнага крэдыту на будаўніцтва? Калі за дзяржаўны, то якімі дакументамі гэта прадугледжана?

Настасся, г. Мінск

У адпаведнасці з падп. 1.8 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 72 "Аб мерах па дзяржаўным рэгуляванні адносін пры размяшчэнні і арганізацыі будаўніцтва жылых дамоў, аб'ектаў інжынернай, транспартнай і сацыяльнай інфраструктуры", выдзяленне забудоўшчыкам зямельных участкаў для будаўніцтва аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў у раёнах малапавярховай жылой забудовы ажыццяўляецца пры наяўнасці пазаквартальных збудаванняў і інжынерных сетак, неабходных для іх узвядзення і эксплуатацыі.

Згодна з п. 7 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 ліпеня 2009 г. № 983, фінансаванне праектавання і будаўніцтва пазапляцовачных (пазаквартальных і ўнутрыквартальных) аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да жылых дамоў у раёнах жылой забудовы, у тым ліку ў раёнах (кварталах) індывідуальнай жылой забудовы, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў на аснове іх роўнадолевага ўдзелу.

За кошт ільготнага крэдыту на будаўніцтва індывідуальнага дома могуць быць прафінансаваны работы ў адпаведнасці з каштарыснай дакументацыяй па ўзвядзенні непасрэдна жылога дома, у тым ліку па пракладцы і падключэнні сетак электра-, цепла-, газа- і водазабеспячэння, каналізацыі, сістэм сувязі, сетак радыёфікацыі і іншых сетак у межах зямельнага ўчастка, выдзеленага пад яго будаўніцтва.

Іншыя работы па пракладцы і падключэнні да ўнутрыквартальных сетак, у прыватнасці, электра- і водазабеспячэння, могуць быць прафінансаваны за кошт уласных сродкаў забудоўшчыка і льготнага крэдыту, які выдаецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 г. № 75 грамадзянам, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў. Такія крэдыты выдаюцца ў парадку, вызначаным спецыяльным Палажэннем (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2006 г. № 522).

Віктар САВІЦКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашай шматдзетнай сям'і для будаўніцтва дома выдзелілі зямельны ўчастак. Праўда, ад яго метраў 150 да магістральнай сеткі водаправода і крыху менш — да лініі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика