Навучыцца прафесіі і падрыхтавацца да службы і надалей дапаможа ДТСААФ
28.03.2013
—
Новости Общества
|
Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту мае доўгую гісторыю. Але, нягледзячы на ўсе выпрабаванні часу, галоўнае прызначэнне заставалася нязменным — выхаваць у маладым чалавеку патрыёта сваёй Радзімы, гарманічна развітую асобу, падрыхтаваць яго да абароны Айчыны. Учора адбыўся ХІV рэспубліканскі з'езд таварыства, на якім падвялі вынікі пяцігадовай працы і акрэслілі кірункі на наступную пяцігодку. З'езд працаваў у Палацы Рэспублікі. А на пляцоўцы перад будынкам усе ахвотныя маглі паглядзець на вучэбную і спартыўную тэхніку арганізацыі. Толькі за апошнія пяць гадоў цэнтральныя і рэгіянальныя арганізацыі таварыства правялі больш за дзесяць тысяч патрыятычных мерапрыемстваў. Але аб'яднанне багатае не толькі на духоўны "хлеб". — Сёння таварыства можа прапанаваць заняткі ў гуртках па 19 тэхнічных відах спорту. Сярод іх картынг, мотабол, радыётэлеграф. Але галоўная наша задача — паказаць падлетку, які спецыяліст можа з яго атрымацца, якую добрую прафесію ў нас можна набыць, — мяркуе старшыня Цэнтральнага савета ДТСААФ, генерал-маёр запасу Іван Дырман. — Зараз членскія білеты арганізацыі маюць больш за 110 тысяч чалавек. І ў нашых планах павялічыць гэтую лічбу амаль удвая. ![]() Дзяржсакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў знаёміцца з выставай падчас правядзення XІV з'езда ДТСААФ. Гучна заяўляюць аб сабе спартсмены беларускага ДТСААФ на міжнароднай арэне. Пяць апошніх Кубкаў свету і Еўропы, а таксама разнастайныя чэмпіянаты прынеслі ў скарбонку таварыства 717 медалёў, з якіх 288 — найвышэйшай пробы. З яго сцен выйшлі амаль дзвесце майстроў спорту, а яшчэ чатырнаццаць спартсменаў атрымалі званне майстроў спорту міжнароднага класа. Восем арбітраў, падрыхтаваных у таварыстве, валодаюць найвышэйшай нацыянальнай катэгорыяй. Абсалютнымі чэмпіёнамі свету па хуткаснай радыётэлеграфіі сталі выхаванцы аб'яднання Ганна Шавяленка і Сяргей Швядко. Вядома, такія высокія дасягненні самым добрым чынам уплываюць на імідж краіны. Ёсць у таварыства добрыя справы і апроч спартыўных. За пяць гадоў абароннае таварыства падрыхтавала без малога трыста тысяч спецыялістаў для розных галін народнай гаспадаркі, ільвіная доля якіх — кіроўцы аўтатранспарту. Прыкметна, што год ад году колькасць іх толькі павялічваецца. Маладыя людзі засвойваюць азы грамадзянскіх прафесій, рыхтуюцца да службы ў войску. — Няпростая, але цікавая праца ДТСААФ з часам мяняе свае формы. Але напрацаваныя традыцыі і вопыт захоўваюцца. Узяць хаця б навучанне ў ваеннай сферы. Будучага вайскоўца загадзя вучаць спецыяльнасці і выконванню пастаўленых задач. Гэта эканоміць час на падрыхтоўку салдата ўжо ў арміі, — зазначыў Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў. Валяр'ян ШКЛЕННІК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту мае доўгую гісторыю. Але, нягледзячы на ўсе выпрабаванні часу, галоўнае прызначэнне заставалася... |
|