Журналістам валожынскай раёнкі адключылі інтэрнэт, каб "не перашкаджаў працаваць". 21.by

Журналістам валожынскай раёнкі адключылі інтэрнэт, каб "не перашкаджаў працаваць"

28.03.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


На “гарачую лінію” TUT.BY прыйшоў ліст пра тое, што ў раённай газеце горада Валожына "Працоўная слава" інтэрнэт з гэтага часу ў вострым дэфіцыце.

Калі б у савецкі час быў інтэрнэт, падобны сюжэт цалкам мог бы стаць падставай для фельетона. Мы ж проста працытуем дзіўны ліст, які прыйшоў да нас.

"Адпраўляем вам вясёлую навіну. Калі шчыра, яе "ахвярам" зусім не да смеху, але калі глядзець адхілена і з улікам часу, калі адбываецца фарс – вельмі смешна", – паведамляюць супрацоўнікі газеты.

"Усім супрацоўнікам валожынскай раённай газеты "Працоўная слава", у тым ліку і журналістам, якія пішуць матэрыялы, рашэннем рэдактара забаронена карыстацца інтэрнэтам. Лакальная сетка дэмантаваная.

Для прыёму электроннай пошты адзін камп’ютар падключаецца да Глабальнай сеткі на 5 хвілін у дзень, але аператару забаронена пускаць за яго журналістаў. Гатовыя матэрыялы пераносяць з машыны на машыну на флэшцы.

Хадня па рэдакцыі і прыставанне да людзей з пытаннямі накшталт "Народ, а можа, хтосьці ведае, як клічуць баскетбаліста Сабоніса?" ці "А ці няма ў каго тэлефона абласной транспартнай інспекцыі?" – штодзённая руціна для тутэйшага карэспандэнцкага корпуса ўжо на працягу некалькіх тыдняў".

Цікава, што некалькі тыдняў таму доступ да інтэрнэта меўся на шматлікіх камп’ютарах. Тыя супрацоўнікі, у якіх камп’ютар не быў далучаны да інтэрнэта, маглі паглядзець інфармацыю, якая іх цікавіла, на камп’ютарах калегаў.

"Матывацыя – дыдактычна-педагагічная. Маўляў, замест таго, каб пісаць, гэтыя гультаі ў інтэрнэце сядзяць", – перадаюць супрацоўнікі матывацыю кіраўніцтва.

Дарэчы, "васьмёрка" на працоўных тэлефонах журналістаў сягоння таксама адключаная.

Зрэшты, супрацоўнікі сцвярджаюць, што рэдактар "Працоўнай славы" доступ да інтэрнэта мае. Так што, цалкам верагодна, крык душы сваіх падначаленых кіраўніцтва раёнкі ўсё ж такі прачытае. У мэтах давядзення "педагагічных" мер да поўнага абсурду прапануем перавесці супрацоўнікаў "Працоўнай славы" на друкаваныя машынкі замест камп’ютараў і алоўкі замест шарыкавых ручак. А то мала што...

Паводле TUT.BY.

Фота rusdemotivator.ru.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На “гарачую лінію” TUT.BY прыйшоў ліст пра тое, што ў раённай газеце горада Валожына "Працоўная слава" інтэрнэт з гэтага часу ў вострым дэфіцыце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика