Пиар на горячее
10.04.2013
—
Новости Общества
|
Что мешает активным продажам отечественной продукции? Марина, Гомель: Leon: Фаина ЖДАНЕЦ: Гродно: Сялянка: Другое пытанне, як павялічыць продаж айчыннай прадукцыі? Тое-сёе ў нас ужо робіцца. Неаднаразова ў нашым сельмагу даводзілася чуць, як прадаўцы абмяркоўвалі выкладку тавара, што застаецца незаўважаным, і дзе лепш яго размясціць. Горад таксама не адстае. Але, адназначна, піяру нашым вытворцам нестае. Першае, што хочацца абняць і плакаць — гэта ўпакоўкі. Людзі, зірніце на Украіну ды Расію. Іх цукеркі, напрыклад, па якасці не роўня нашым, але паперка хапае пакупніка за вока, руку і кашалёк. Дадайце сучасную форму цукеркі. Рабрыстыя карамелькі савецкага ўзору, мабыць, толькі ў нас засталіся! Ну і, нарэшце, дарагія вытворцы, успомніце сябе маладых. Хоць і гаварылі вам бацькі, якая рабая Маня разумніца, а тоўстая Фаня работніца, вы роем віліся вакол стройнай прыгажуні Тані, якая і гузіка за свой век не прышыла. Дык вось, з таго часу людская натура не змянілася. Яшчэ адна простая, але нявыкарыстаная рэч. Часта сярод мноства аднатыпных тавараў розных вытворцаў прыблізна аднолькавай цаны і якасці хацелася б выбраць сваё, беларускае — і з-за патрыятызму, і проста таму, што з Жабінкі ці Ілава тавар мае большыя шанцы даехаць несапсаваным і не перанасычаным кансервантамі, чым з Барнаула ці Днепрапятроўска. Але як яго пазнаць у твар? Пакуль дабярэшся да драбнюткіх літарак на пакунку, капаючыся ў маразільніку з “Вкусными” і “Домашними” пельменямі, можна і пальцы абмарозіць. А чаго б было прасцей — хапай там, дзе буйнымі літарамі напісана, напрыклад, “Белавежскія смачныя” або “Бабуля Гануля”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Что мешает активным продажам отечественной продукции? |
|