Падстрыгчы ката ці сабаку ў Маладзечне – калі ласка. 21.by

Падстрыгчы ката ці сабаку ў Маладзечне – калі ласка

24.04.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


З дапамогай цырульніка можна пушыстага ката ператварыць у хатняга льва.

Зрабіць на спіне ў ката пацешныя ўзоры або падстрыгчы сабаку модную грыўку – няма праблем, калі ведаць куды звяртацца.

Майстроў па грумінгу (комплекс мер па гігіенічным доглядзе за жывёламі) у Маладзечне мала, але мне ўдалося пагаварыць з адной “сабачай цырульніцай” Святланай.

– Хто вы па адукацыі? І як вы сталі гэтым займацца?

– Ой, гэта доўгая і цікавая гісторыя. Па адукацыі я медык, скончыла медыцынскі каледж горада Маладзечна, але маё сэрца ніколі да гэтага не ляжала, у морг нават зайсці не змагла. Хоць у жыцці дапамагае, то рану перабінтаваць, то прастыў хто.

Потым жыццё занесла мяне ў гандлёвы бізнес, на шчасце, гэта ўсё скончылася, калі я купіла свайго першага сабаку. Купляла прама з выставы з умовай, што павінна за ім даглядаць і вазіць на паказы. Жанчына, якая мне яго прадала, і пазнаёміла  мяне з гэтай працай. Мы сталі ездзіць з ёй на розныя курсы, і я літаральна захварэла.

Я стала жыць гэтым і зразумела, што догляд за жывёламі – маё прызванне. Я стараюся не толькі зрабіць усё гігіенічна, але яшчэ прыгожа і цікава.

Я сама незразумела, як стала такой справай займацца, спачатку  было хутчэй як хобі, крыху пазней ператварылася ў працу.

Грошы зарабляю пераважна гэтым, але яшчэ працую два разы на тыдзень выхавальніцай у дзіцячым садзе, скончыла завочна педагагічны ўніверсітэт.

Прафесійныя курсы па грумінгу занадта дарагія, і толькі ў Віцебску. Думаю паехаць да сястры ў Маскву і там ужо прафесійна адвучыцца.

 


– Колькі каштуе стрыжка? І ці акупляецца гэта?

– Гэта залежыць ад таго, якая стрыжка, а так прыкладна каля 150 тысяч рублёў.

На самой справе, гэтая вельмі цяжкая праца, на нагах па некалькі гадзін, а жывёлы ж яшчэ драпаюцца, кусаюцца.

Усе прылады ў мяне прафесійныя і каштуюць немалых грошай, а за імі яшчэ даглядаць трэба. А ўсялякія шампуні, бальзамы – усё не танна. Яшчэ і падаткі плачу спраўна. Паціху, але акупляецца.

Да лета хачу абсталяваць працоўнае месца на балконе, але гэта пакуль толькі задумы. Хутка аформлю статус гадавальніка, добра што дзяржава ўхваляе такія рэчы.

Узімку кліентаў значна менш, чым летам і вясной. А каму жывёл зімой паказваць? А летам можна і на вуліцы пахваліцца гадаванцам. У дзень можа быць да чатырох чалавек, а на адну жывёлу трэба каля дзвюх гадзін, уявіце, колькі гэта працы. Але ўсё роўна прыносіць задавальненне.

Маленькая памочніца

Дачка Вольгі Ульяна пайшла па  слядах маці. Дзяўчынка выдатна малюе і збіраецца у будучыні стаць дызайнерам, а пакуль дапамагае маме.

– Ёй падабаецца тое, чым займаюся, – расказвае Святлана. – Я ўжо давяраю ёй рабіць малюнкі на жывёлах, потым трохі іх папраўляю.

Малюнкі маленькай Ульяны пабывалі ўжо на конкурсах не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

Аліна ЛАПЦЁНАК.

Фота забяспечана Алінай ЛАПЦЁНАК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зрабіць на спіне ў ката пацешныя ўзоры або падстрыгчы сабаку модную грыўку – няма праблем, калі ведаць куды звяртацца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика