Маладзечна і Смаргонь адзначаць юбілейныя даты
30.04.2013
—
Новости Общества
|
Смаргонь. У Маладзечне пройдзе традыцыйны Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі,а Смаргонь адзначыць 510-годдзе.Сёлета ў рэгіёне будзе адзначацца адразу некалькі круглых датаў. У Маладзечне 7-8 чэрвеня пройдзе традыцыйны Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, трынаццаты па ліку. – Сёлета мы святкуем дваццацігоддзе фестывальнага руху, – адзначыў начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч. – Да таго ж у межах нацыянальнага фестывалю пройдзе і рэгіянальны фестываль “Адна зямля”, запланаваны ён на 9 чэрвеня. У яго таксама своеасаблівы юбілей: “Адну зямлю” будзем ладзіць 15 раз. Яшчэ адно свята чакае маладзечанцаў 6 ліпеня. У гэты дзень будзе адзначацца свята горада. Святочныя мерапрыемствы будуць і ў Палацы культуры, і ў амфітэатры. У парку пройдзе вогненнае шоу. Юбілей будуць адзначаць і ў Смаргоні – Нашаму гораду спаўняецца 510 гадоў, – паведаміла метадыст раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Тамара Сяменчанка. – Святкаванне пройдзе 3 ліпеня. Мы і так штогод адзначаем гэтую дату, бо 3 ліпеня – дзяржаўнае свята. Але сёлета будзем рыхтавацца асабліва. Будзе і горад майстроў, і выступленні фальклорных калектываў, і шмат іншых цікавых мерапрыемстваў. Смаргонскі амфітэатр пачне працаваць у маі. Першая ўрачыстасць у ім запланаваная на 9 мая. Традыцыйна будзе адзначацца Дзень працы: 30 красавіка на Дошцы гонару з’явяцца партрэты новых людзей. Аляксандра ПАРАХНЯ. Фота photokaravan.com. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечне пройдзе традыцыйны Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі, а Смаргонь адзначыць 510-годдзе.
|
|