У суботу таксама будзе ліць як з вядра, а на Вялікдзень – дажджы кароткачасовыя
04.05.2013
—
Новости Общества
|
У суботу, 4 мая, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цыклон, які змяшчаецца з Карпат праз тэрыторыю нашай краіны. Субота Амаль паўсюдна пройдуць дажджы, ноччу ў асобных раёнах моцныя дажджы. Па паўднёвым усходзе краіны месцамі навальніцы. Вецер паўночна-ўсходні з пераходам на заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 7 .. 12°С, па паўднёвым усходзе 13 .. 17°С; максімальная днём 12 .. 18°С, па паўднёвым усходзе да 26°С. Нядзеля У нядзелю, 5 мая, з паступленнем няўстойлівых паветраных мас балтыйскага паходжання месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5 .. 12С, максімальная днём 14 .. 20°С, па поўдні да 22°С. У Мінску 5 мая – ноччу без істотных ападкаў, днём – кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер заходні, паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра: ноччу 6 .. 8°С, днём 16 .. 18°С. "Наша ніва" паводле pogoda.by Фота petrovideo.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 4 мая, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цыклон, які змяшчаецца з Карпат праз тэрыторыю нашай краіны. |
|