Паможа бацькава навука. 21.by

Паможа бацькава навука

07.05.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без добрага таты цяжка выхаваць добрае дзіця

Такая выснова была пастаўлена ў цэнтр увагі на абласным бацькоўскім сходзе, які па традыцыі штогод праходзіць на Міншчыне ў пачатку мая. Сёлета ён быў прысвечаны менавіта ролі бацькі ў працэсе выхавання дзяцей. Зараз на Міншчыне каля 44 тыс. дзяцей выхоўваецца ў 33 тыс. няпоўных сем’ях. З ліку няпоўных сем’яў у 653 выхаваннем дзяцей займаюцца менавіта бацькі. Больш як 700 біялагічных бацькаў жывуць разам з маці, але не рэгіструюць шлюб. Больш як 1,8 тыс. маці-адзіночак выхоўваюць па двое і болей дзяцей. Праблема відавочна, і настаў час больш увагі надаць ролі і адказнасці бацькі ў выхаванні дзяцей. Вырашаць гэту праблему на Міншчыне пачалі значна раней. Ужо некалькі гадоў у раёнах працуюць клубы, асацыяцыі і саветы бацькаў. Ёсць шмат мужчын, якія могуць быць сапраўдным узорам для іншых. Актыўнае трансліраванне станоўчага вопыту і абрана адным са стратэгічных накірункаў ва ўзаемадзеянні педагогаў, бацькоў і грамадскасці.

«Вялікую ролю ў фарміраванні асобы, стварэнні станоўчай мадэлі сям’і для дзіцяці адыгрывае бацька. Бацькі павінны паўнавартасна ўдзельні-чаць у выхаванні дзяцей, узяць на сябе адказнасць за іх дабрабыт, праводзіць з імі дастаткова часу, прыцягваць да сумеснай дзейнасці», — упэўнена начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак.

Якім жа жадаюць бачыць бацьку дзеці? Праведзенае даследаванне паказала, што для малых важна, каб тата быў з імі як мага больш, дапамагаў рабіць урокі, гуляў і чытаў казкі. Падлеткі жадаюць, каб словы бацькі не разыходзіліся са справай, каб яго паважалі на рабоце, каб ён уносіў у дом упэўненасць у заўтрашнім дні. У старшакласнікаў патрабаванні іншыя. Яны шукаюць у бацьку шчырага суразмоўцу, якому можна даверыцца. Ужо толькі разуменне гэтых асаблі-васцей і адпаведныя паводзіны могуць пракласці шлях да даверу і паўнавартаснага выхавання. У тым ліку і ў сем’ях, на першы погляд цалкам благанадзейных.

Як падкрэсліў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура, корань усяго станоўчага і адмоўнага знаходзіцца менавіта ў сям’і. «Ніякая адукацыйная сістэма не здольна стварыць гарманічную асобу без апоры на сям’ю. Без маральнага стрыжня адукаванае дзіця можа лёгка зрабіцца адукаваным нягоднікам. Нельга перацаніць ролю паўнавартаснай прыстойнай сям’і, а ў сям’і — ролю бацькі», — зазначыў ён. І падкрэсліў, што першаснай з’яўляецца здольнасць бацькі выхоўваць праз уласны станоўчы прыклад і працу.

Адметна, што ўдзел у абласным бацькоўскім сходзе прынялі больш як 1,8 тыс. бацькаў. З іх непасрэдна ў Маладзечанскім Палацы культуры сабраліся каля 800, больш за тысячу — у іншых райцэнтрах ста-лічнай вобласці, якія працавалі праз відэаканферэнцсувязь. Самае каштоўнае — гэта магчымасць шчырага дыялогу, абмену думкамі і прапановамі, а таксама тое, што ўдзельнікі сходу бяруць на сябе абавязкі ў сваіх раёнах праз усе магчымыя формы прапагандаваць вопыт сапраўднага бацькоўства, сваім прыкладам паказваць, якім павінен быць бацька ў сям’і. А вопыт гэты ёсць, і ідзе ён ад любові, адказнасці і шчырасці сэрца. Нямала выступленняў прагучала на сходзе і ў час работы шматлікіх секцый і тэматычных пляцовак. Мужчына паві-нен рыхтавацца да ролі бацькі, як да самай адказнай і складанай прафесіі. Мужчына павінен уразумець, што выслоўе «як за каменнай сцяной» — гэта не проста прыгожая фігура мовы. Мужчына — гэта чалавек, з якога яго сын «малюе» сябе. Мужчына адказны за тое, каб дзеці адчулі і запомнілі шчаслівае дзяцінства, напоўненае клопатам і любоўю. Гэтыя і іншыя думкі ў такім накірунку гучалі з вуснаў бацькаў, якія расказвалі пра свае сем’і, гаварылі пра дзяцей, якія ў сваім яшчэ юным узросце змаглі ўжо многага дабіцца.

Для ўсебаковага развіцця моладзі на Міншчыне робіцца шмат. Як вынік — высокія ўзнагароды на конкурсах, фестывалях і алімпіядах. «Мы імкнёмся пашырыць дыяпазон адукацыйных і развіваючых праграм. Каб эфектыўна наблізіць моладзь да рэалій жыцця, у школах актыўна ствараюцца бізнес-кампаніі, дзеці навучаюцца асновам прадпрымальніцтва. Наша моладзь ужо са школьнай лаўкi павінна ўліцца ў свет канкурэнцыі і высокіх тэхналогій, мы робім стаўку на інавацыі, ініцыятыву і прадпрымальнасць», — на гэтым зрабіў акцэнт Барыс Батура і дадаў, што, толькі абапіраючыся на трывалую сям’ю, дзіця можа добра асвоіцца, атрымаць сучасныя навыкі і пайсці ва ўласнае жыццё.

На рэзервах, якія ёсць у сталічнай вобласці для павышэння якасці адукацыі, засяродзіў увагу намеснік міністра адукацыі Беларусі Васіль Будкевіч. «На Міншчыне 78 % настаўнікаў-прадметнікаў маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйную катэгорыі, што перавышае агульнарэспубліканскі ўзровень. Гэта дазваляе стварыць эфектыўную сістэму навукова-даследчай дзейнасці, работы з таленавітымі і адоранымі дзецьмі», — адзначыў ён. А таксама праінфармаваў, што з гэтага года абсталяванне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі будзе праходзіць цэнтралізавана, на што выдаткоў-ваюцца немалыя грошы. «Якой будзе адукацыя, такім будзе і вобраз чалавека, грамадства, народа», — падкрэсліў Васіль Будкевіч.

Вопыт работы абласнога бацькоўскага сходу многія называюць унікальным. Вось ужо шосты год у непасрэдным дыялогу бацькоў, грамадскасці і педагогаў на Міншчыне абмяркоўваюцца актуальныя пытан-ні адукацыі і выхавання. Як адзначыла начальнік упраў-лення адукацыі Галіна Казак, дзякуючы ў тым ліку і гэтай форме работы ў вобласці знізілася колькасць дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы, менш стала тых, каму патрэбна дзяржаўная абарона. 83 % дзяцей уладкаваны на сямейныя формы выхавання і 109 усыноўлены. Умацоўваецца тэндэнцыя зніжэння падлеткавай злачыннасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Міншчыне ў няпоўных сем’ях выхоўваецца каля 44 тыс. дзяцей
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика