Сметнікі без санкцыі
08.05.2013
—
Новости Общества
|
НА УЗДЗЕНШЧЫНЕ — генеральная ўборка. Райцэнтр стане сталіцай абласных «Дажынак», і ў горадзе плануюцца значныя пераўтварэнні. У вёсках зараз працуе спецыяльна створаная брыгада з гарадскіх работнікаў: высякаецца кустоўе, спілоўваюцца аварыйныя дрэвы, прыбіраюцца могілкі. Мясцовыя жыхары таксама ўзяліся за граблі і пэндзлі. Вось толькі чыста бывае не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць. У чым карэспандэнт «БН» пераканалася, наведаўшы разам са спецыялістам абласнога Камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Міхаілам БУРШАМ Уздзенскі раён.
У сталічнай вобласці аб’явілі вайну так званым міні-палігонам, што раней размяшчаліся бадай каля кожнай вёскі. На Уздзеншчыне правялі падворны абыход жыхароў, папярэдзілі праз СМІ, што ў раёне пераходзяць на цэнтралізаваны збор адыходаў: калі ласка, нясіце ўсе, што больш у гаспадарцы не спатрэбіцца, на спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі з кантэйнерамі. ЖКГ з вяскоўцамі заключыла дагаворы на вываз смецця, за што, натуральна, патрабуе невялікую аплату. Заплаціць можна і на пошце, і ў банку. Праблема ў іншым. Для сельскіх жыхароў, прывыкшых скідваць хлам прама за агародамі, цяжка перайначыць гэты ўклад. І за камунальныя паслугі многія з іх не разлічваюцца. У ЖКГ змагаюцца з — На Міншчыне міні-палігоны практычна ліквідаваны. Землі, занятыя пад звалкамі, рэкультываваны і перададзены пад лесапасадкі. І цяпер, калі смецце зноў выкідваюць на ранейшае месца, прыбіраць яго даводзіцца новаму землекарыстальніку, — абазначае праблему Міхаіл Бурш. Напярэдадні нашага прыезду маніторынг сельскагаспадарчых аб’ектаў і тэрыторый агульнага карыстання на прадмет навядзення там парадку правялі раённыя эколагі. — На фермах, дзе давялося пабываць, раскіданы рэшткі саломы, якой укрывалі сянажныя траншэі, і няякасных кармоў. Шмат заўваг па мехдварах. Цяпер, калі трэба тэрмінова рамантавацца, знятыя дэталі і запчасткі валяюцца прама на тым месцы, дзе рабілі Шмат прэтэнзій у экалагічнай службы да старшыні Нёманскага сельсавета Генадзя Юрыса. Напрыклад, кантэйнеры каля могілак вёскі Касцяшы перапоўнены старымі вянкамі, кветкамі і мінулагодняй расліннасцю. Арганізаваць вываз смецця павінен сельсавет. Не абсталяваны месцы для адпачынку на беразе Немана каля Магільна, куды ў купальны сезон з’язджаюцца многа гараджан. Ды і ў вёсках яшчэ шмат работы па навядзенні парадку. P. S. Абласным камітэтам і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыняты меры па ўхіленні выяўленых парушэнняў і прыцягненні вінаватых да адказнасці. Алена КЛІМОВІЧ, «БН» Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
НА УЗДЗЕНШЧЫНЕ — генеральная ўборка. Райцэнтр стане сталіцай абласных «Дажынак», і ў горадзе плануюцца значныя пераўтварэнні. У вёсках зараз працуе спецыяльна...
|
|