Мінск упершыню убачыць беларускае "Слова гонару". 21.by

Мінск упершыню убачыць беларускае "Слова гонару"

08.05.2013 18:19 — Новости Общества | 21.by  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала: 21.by


30 траўня адзначыцца знакавай падзеяй для культурнага жыцця Беларусі. Прэм'ера лірыка-камедыйнай воперы «Слова гонару» («Verbum Nobile», «Слово чести») беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя Станіслава Манюшка адбудзецца на сцэне Палаца прафсаюзаў.

Гэта першая пастаноўка «Слова гонару» на Беларусі за ўсю гісторыю. Пастаноўка выканана ў новым для нашай краіны жанры камернага музычнага спектакля. Героі ў ім будуць спяваць па-беларуску.


 - Жанр камернага музычнага спектакля не развіваецца ў Беларусі. Мы імкнуліся да двух мэт. Першая - рэінкарнацыя  жанра. Другая - паказ аўдыторыі цікавых твораў вялікага беларускага кампазітара С. Манюшкі, - адзначае Аляксандр  Чахоўскі, прадзюсар воперы "Verbum Nobile" і тэатра «Галерэя», выкладчык па праграме ABA у Вільнюсе.

Воперай займаецца Камерны музычны тэатр «Галерэя» пры спрыянні Музычнага Дома «Класіка». Арыгінальную беларускую версію ствараюць дырыжор-пастаноўшчык Іван Касцяхін, рэжысёр-пастаноўшчык Алена Медзякова і хармейстар-пастаноўшчык Жанна Філіповіч. За пераклад лібрэта з польскай  на беларускую мову адказвае Дар'я Вашкевіч.


Сярод актораў спектакля як знакамітыя майстры сцэны, так і маладыя таленавітыя артысты. Спалучэнне вопыту і жаццёвай энэргіі, па словах рэжысёра Алены Медзяковай, зробіць пастаноўку натуральнай і экспрэсіўнай.

Знакаміты кампазітар Станіслаў Манюшка нарадзіўся, жыў і  атрмліваў музыкальную адукацыю на тэрыторыі Беларусі. Але пэўны час яго лічылі замежным дзеячам, вывучалі як замежнага  музыку. Сёння імя і творчасць нашага земляка, дзякуючы тэатру  «Галерэя», узнаўляюцца, зноў адкрываюцца нашаму гледачу. Ці не ў гэтым заключаецца слова гонару - адраджаць роднае, беларускае, забытае?

Падрабязней пра воперу, а таксама ўрывак з дуэта Зосі і Станіслава глядзіце ў нашым сюжэце.

Паглядзець спектакль «Verbum Nobile» можна 30 траўня і 5 чэрвеня ў Палацы культуры прафсаюзаў Мінска. А спачатку вопера будзе паказана 20 траўня ў гродзенскім тэатры, які пабадаваў Антоній Тызенгаўз. Кошт білетаў - 40-140 тысяч беларускіх рублёў.

Аліна ЯНЧУР

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 траўня адбудзецца першая пастаноўка «Слова гонару» Манюшка на Беларусі за ўсю гісторыю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика