У верасні 43-га
10.05.2013
—
Новости Общества
|
Слова — партызану Партызанам атрада імя С. М. Будзённага ўраджэнец вёскі Доктаравічы, што на Капыльшчыне, Іван Казлоў стаў у кастрычніку 1942 года. У свае 23 гады юнак карыстаўся ў атрадзе вялікай павагай. І не дзіўна — яму проста "шанцавала" на баявыя подзвігі: узарваў мост на дарозе Слуцк — Капыль, з групай партызан у родным саўгасе знішчыў спіртзавод з 34 гітлераўцамі, удзельнічаў у 15 баях і дробных сутычках з фашыстамі і паліцаямі, разам з атрадам падарваў 540 рэек на чыгунцы... Адразу пасля вызвалення Беларусі, у 1944 годзе, Іван Казлоў уладкаваўся журналістам у "Звязду", дзе адпрацаваў 40 гадоў! Пісаў так, што вачэй не адарваць ад тэксту. Працаваў прадуктыўна: як кажуць, ні дня без радка. Ёсць што яму расказаць і сёння... "Капыльшчына... Лясы і пералескі, узвышша і ўзгоркі... На геаграфічнай карце Беларусі — Капыльская града, адкуль бяруць пачаткі вытокі Нёмана: Лань, Марач, Случ. Тут у гады Вялікай Айчыннай вайны народныя мсціўцы вялі бязлітасную барацьбу з гітлераўскімі акупантамі. На Капыльшчыне і ў суседніх раёнах дзейнічала партызанскае злучэнне Слуцкай зоны. Мноства баявых аперацый фіксуе ў гэтых мясцінах летапіс партызанскай вайны. Сярод іх — разгром фашысцкага гарнізона і чыгуначнай станцыі ў Цімкавічах, бітвы ў Старыцкім і Лаўскім лясах, знішчэнне нямецкага гарнізона ў саўгасе "Доктаравічы"... Летам 1943 года па рашэнні ЦК КПБ і Беларускага штаба партызанскага руху брыгады Слуцкай зоны вылучылі са свайго складу тысячу загартаваных у баях партызан для перакідання іх на Беласточчыну. У гэтую баявую групу быў уключаны і атрад "За Радзіму", якім камандаваў Міхаіл Янкоўскі. У выніку, на базе атрада была створана партызанская брыгада "За Радзіму". Паводле ўспамінаў камандзіра партызанскай брыгады Міхаіла Янкоўскага: — Баявы рэйд з Капыльшчыны да берагоў Заходняга Буга і Аўгустоўскіх лясоў пачаўся ў верасні 1943 года. У лясных масівах на поўдзень ад Баранавічаў самалёты з Вялікай зямлі скінулі нам боепрыпасы, зброю, міны, медыкаменты — усё неабходнае для дзеянняў у глыбокім тыле ворага. Злучэнне пад камандаваннем генерал-маёра Філіпа Капусты адправілася ў нялёгкі шлях... Да сярэдзіны кастрычніка мы прайшлі Капыльскі, Клецкі, Ляхавіцкі і Івацэвіцкі раёны. 21 кастрычніка з боем фарсіравалі чыгуначную магістраль Мінск — Брэст, што на поўдзень ад Картуз-Бярозы, і неўзабаве прыйшлі на свае зыходныя пазіцыі — у Ружанскую пушчу. Шмат гарачых баёў было ў нас з фашысцкімі акупантамі на гэтым шляху, але перашкодзіць рэйду народных мсціўцаў захопнікі не змаглі. У далейшым партызанскай брыгадзе "За Радзіму" давялося працягваць баявы рэйд з Ружанскай пушчы ў Рудкоўскі лес, што на Заходнім Бугу. Тут была вызначана зона яе дзеянняў, у якую ўваходзілі Белавежская пушча і яшчэ некалькі раёнаў Беласточчыны і Брэстчыны. Шмат расказваў Міхаіл Рыгоравіч пра тое, як народныя мсціўцы ахоўвалі ў той ваенны час ад фашысцкіх захопнікаў фаўну і флору Белавежскай запаведнай гаспадаркі, як перашкаджалі вывазу ў Германію нарабаванай гітлераўцамі маёмасці. Дбалі тады партызаны і пра такі клопат. Падрыхтавала Вераніка КАНЮТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Партызанам атрада імя С. М. Будзённага ўраджэнец вёскі Доктаравічы, што на Капыльшчыне, Іван Казлоў стаў у кастрычніку 1942 года. У свае 23 гады юнак карыстаўся ў... |
|