Смутак і радасць маёй бабулі
10.05.2013
—
Новости Общества
|
Была вайна Вёсачка Гай — маляўнічы куток Маладзечаншчыны. Да вайны тут, у лесе, багатым на грыбы і ягады, стаяла пяць хацін, жылі два роды — Буракоў і Ганаў. У маёй бабулі было тры сыны — Мечыслаў, Эдуард і Віктар і адна дачушка Уладзя. У чэрвені 1941-га яна з сяброўкай пайшла ў ягады. Па дарозе назад дзяўчаты заўважылі немца. Вядома ж, спалохаліся і хуценька пабеглі дамоў. Але Уладзя пры гэтым азірнулася. І адразу ж раздаўся стрэл. Куля прайшла праз лёгкія. Дзяўчына ўпала. Сяброўка яе прыбегла ў вёску, расказала аб тым, што адбылося. Раненую дзяўчыну хутка прынеслі дахаты. Прыйшоў і нямецкі лекар, зрабіў перавязку, але праз дзве гадзіны Уладзя памерла. З той мінуты мая бабуля ніколі не скідала чорнай хусткі. ...Маладзейшых жыхароў вёскі каго забралі ў войска, каго вывезлі на працу ў Германію. Да тых, што засталіся, амаль кожную ноч прыходзілі партызаны — каб пераапрануцца, памыцца, перакусіць. А днём прыходзілі немцы. Забіралі курэй, свіней. Падазраючы жыхароў у кантактах з партызанамі, фашысты хацелі наш Гай спаліць. Выратаваў яго ксёндз Пётр Пупін. Ён добра ведаў нямецкую мову і неяк жа змог упрасіць, угаварыць акупантаў! Але яны забіралі вяскоўцаў у лагер, які размяшчаўся ў мястэчку Краснае. Трапіў туды і мой бацька. Потым яму з сябрам удалося збегчы, схавацца ў суседняй вёсцы. А яшчэ немцы зганялі мясцовых мужчын "баранаваць" дарогу і такім чынам правяраць, ці няма там мін. Аднаго з бацькавых стрыечных братоў гэткая праверка пакінула без рукі, а другога — без вока. ...На фронце былі ўсе тры бабуліны сыны (мой бацька дайшоў да Одэра, быў цяжка паранены, перамогу сустрэў у шпіталі). Але ж, галоўнае, усе яны засталіся ў жывых. І гэта была найвялікшая бабуліна радасць! Галіна Шукела, г. Мядзел. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вёсачка Гай — маляўнічы куток Маладзечаншчыны. Да вайны тут, у лесе, багатым на грыбы і ягады, стаяла пяць хацін, жылі два роды — Буракоў і Ганаў. |
|