Славім твой подзвіг, салдат!. 21.by

Славім твой подзвіг, салдат!

10.05.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У цэнтры старажытнага Віцебска 9 мая, як той казаў, яблыку не было дзе ўпасці: дзясяткі тысяч чалавек прыйшлі ў гэты вельмі цёплы дзень, каб паўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах. Не дзіва, што эпіцэнтрам святкавання стала плошча Перамогі.

Тут адбылася канцэртна-забаўляльная праграма, былі арганізаваны спартыўныя гульні. А недалёка — у парку Пераможцаў — прайшла святочная акцыя "Славім твой подзвіг, Бацькаўшчыны салдат!". Таксама тут была арганізавана работа комплексу атракцыёнаў, аб'ектаў гандлю. Святкаванне Перамогі 9 мая завяршылася шыкоўным феерверкам.

А напярэдадні свята старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Косінец сустрэўся з тымі, каму мы заўсёды будзем удзячны за перамогу — у Віцебскім аблвыканкаме адбыўся святочны прыём ветэранаў Вялікай Айчыннай.

На сустрэчу з губернатарам прыйшлі ў тым ліку і былыя партызаны, і тыя, хто змагаўся за перамогу ў падполлі.

— Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ў нашай дзяржаве на асаблівым рахунку, — падкрэсліў губернатар. — Салдаты Вялікай Перамогі і сёння ўносяць вялікі ўклад у развіццё краіны, неацэнная іх праца па патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

На жаль, з кожным годам усё меней сярод нас пераможцаў. На Віцебшчыне, у прыватнасці, пражываюць толькі трохі больш за 3,6 тысячы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры старажытнага Віцебска 9 мая, як той казаў, яблыку не было дзе ўпасці: дзясяткі тысяч чалавек прыйшлі ў гэты вельмі цёплы дзень, каб паўдзельнічаць у...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика