У межах акцыі "Гонар і доблесць" узнагароджаны 33 намінанты. 21.by

У межах акцыі "Гонар і доблесць" узнагароджаны 33 намінанты

10.05.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання намінантаў Рэспубліканскай акцыі Міністэрства ўнутраных спраў "Гонар і доблесць" міністр ўнутраных спраў Ігар Шуневіч падзякаваў ветэранам за іх вопыт і актыўную жыццёвую пазіцыю, а таксама падкрэсліў, што супрацоўнікі ведамства штодня выконвалі і выконваюць небяспечную, цяжкую працу, да якой ставяцца вельмі адказна.

Лепшыя з лепшых былі ўзнагароджаны сёлета ў намінацыях "Яны змагаліся за Радзіму", "За мужнасць і гераізм", "За высокі прафесіяналізм у барацьбе са злачыннасцю", "Абаронім жыццё і здароўе нацыі", "За ахову грамадскага спакою", "За супрацьдзеянне злачыннасці ў галіне высокіх тэхналогій", "За ўмацаванне добрых сямейных традыцый".

Адной з узнагароджаных у намінацыі "За супрацьдзеянне злачыннасці ў галіне высокіх тэхналогій" стала, напрыклад, падпалкоўнік міліцыі Марына Якубоўская, старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах аддзела па раскрыцці злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у галіне высокіх тэхналогій МУС. Толькі летась на падставе яе аператыўных распрацовак заведзена дзевяць крымінальных спраў з ліку цяжкіх і асабліва цяжкіх, выяўлены тры злачынныя групы. Адну з іх склалі чацвёра мінчан, якія яшчэ ў 2010-м у Мінску і Кіеве нібыта гандлявалі антывірусным праграмным забеспячэннем, а на самой справе атрымлівалі звесткі аб асабістых даных карыстальнікаў глабальнай сеткі, рэквізітах іх банкаўскіх пластыкавых картак. Зламыснікі скралі такім чынам каля 5 млрд беларускіх рублёў. Сумесна з праваахоўнікамі Украіны і ЗША злачынная група была затрымана.

"За ахову грамадскага спакою" адным з лепшых прызнаны Аляксандр Байдун, участковы інспектар інспекцыі па справах няпоўнагадовых Цэнтральнага РУУС г. Мінска. Летась ён раскрыў тры злачынствы па лініі крымінальнага вышуку, сабраў тры матэрыялы на пазбаўленне бацькоўскіх правоў, склаў 23 пратаколы аб адміністратыўных правапарушэннях, паставіў на ўлік дзевяць няпоўнагадовых, а таксама выявіў шэраг фактаў продажу алкаголю падлеткам.

У ліку ўзнагароджаных у намінацыі "Абаронім жыццё і здароўе нацыі" — намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Сяргей Колтун. На працягу сямі гадоў пад яго кіраўніцтвам ліквідавана 13 злачынных арганізацый і 44 групы, якія займаліся гандлем людзьмі, перакрыта 480 каналаў вывазу беларускіх грамадзян для эксплуатацыі за мяжой. Выяўлена звыш 3 тысяч пацярпелых і асуджана звыш тысячы зламыснікаў. Пад кіраўніцтвам Сяргея Колтуна вядзецца барацьба з секс-турызмам, дзіцячай парнаграфіяй і педафіліяй. Летась у рэспубліцы выяўлена 40 злачынных фактаў вырабу і распаўсюджвання порнапрадукцыі з удзелам няпоўнагадовых.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання намінантаў Рэспубліканскай акцыі Міністэрства ўнутраных спраў "Гонар і доблесць" міністр ўнутраных спраў Ігар...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика