Любімая газета з водарам кавы
23.05.2013
—
Новости Общества
|
Новы павільён № 259 "Белсаюздрука", што размясціўся акурат каля станцыі сталічнага метро "Уручча", ужо мае сваіх пастаянных кліентаў. Бо гандлююць тут, натуральна, не толькі перыёдыкай. Асартымент тавараў на прылаўках хутчэй нагадвае міні-маркет з кафэтэрыям. Тут можна не толькі набыць любімую газету, але і выпіць кубачак смачнай кавы. — Эспрэса і капучына, латэ, шакаладны і арэхавы мока... Кожную раніцу мінчане забягаюць да нас, каб выпіць каву і прачнуцца, — усміхаецца прадавец Кацярына КУЦКОВА. — Бо ў будныя дні мы працуем з 6.30 раніцы! — Акрамя газет, больш за ўсё прадаюцца кнігі — маладыя мамы з задавальненнем набываюць для сваіх дзетак цікавую і карысную прадукцыю, — дадае прадавец Крысціна ШКРАБО. Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы павільён № 259 "Белсаюздрука", што размясціўся акурат каля станцыі сталічнага метро "Уручча", ужо мае сваіх пастаянных кліентаў. Бо гандлююць тут,... |
|