«Партрэт — гэта гісторыя ў асобах». 21.by

«Партрэт — гэта гісторыя ў асобах»

13.06.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў Мінску пачынае працу выстаўка народнага мастака СССР Аляксандра Шылава

Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі карцін знакамітага расійскага жывапісца Аляксандра Шылава. З гэтай падзеяй народнага мастака СССР, акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў павіншаваў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, творчасць Аляксандра Шылава, заснаваную на лепшых традыцыях рэалістычнай школы, па праву называюць выдатнай з’явай сусветнага мастацтва. «У Беларусі Вас цэняць як аднаго з самых дастойных прадстаўнікоў рускага жывапісу і даўняга сябра нашай краіны. Упэўнены, што выстаўка, якая адкрываецца, дасць тысячам паклоннікаў унікальную магчымасць яшчэ раз дакрануцца да цудоўнага свету, створанага Вашым талентам, стане важным крокам ва ўмацаванні дружбы і культурных сувязей паміж нашымі народамі», — гаворыцца ў віншаванні.

У Мінск выстаўка прыбыла з Магілёва — сёлетняй культурнай сталіцы СНД і Беларусі, дзе яна з поспехам дэманстравалася на працягу месяца. Плануецца, што і ў Мінску работы Аляксандра Шылава прабудуць такі ж тэрмін — па 12 ліпеня.

Экспазіцыя ўключае ў сябе 43 палотны. Шырока прадстаўлены жанр, які займае цэнтральнае месца ў творчасці мастака, — партрэт. Менавіта чалавек, яго індывідуальнасць і ўнікальнасць прывабліваюць майстра. На выстаўцы сабраны выявы Герояў Савецкага Саюза, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, людзей старэйшага пакалення, за плячыма якіх гады няпростага жыццёвага лёсу, святароў, выдатных дзеячаў культуры і мастацтва, жаночыя вобразы. «Партрэт — жанр гістарычны, па ім разважаюць аб цэлых пакаленнях — гэта гісторыя ў асобах», — адзначае Аляксандр Шылаў. Асаблівую цікавасць выклікаюць новыя творы мастака, напісаныя на працягу двух апошніх гадоў, у ліку якіх некалькі нацюрмортаў.

Аляксандр Шылаў абраў самы складаны ў мастацтве напрамак — рэалізм і застаецца верным гэтаму шляху. Яго творчасць заснавана на лепшых традыцыях класічнага рэалістычнага мастацтва. У створанай ім партрэтнай галерэі сучаснікаў знайшла адлюстраванне складаная і шматвобразная карціна духоўнага жыцця Расіі канца XX — пачатку XXI стагоддзя.

Прымнажаючы сваім мастацтвам прыгажосць і ўзвышаючы душу чалавека, Аляксандр Шылаў здолеў крануць людскія сэрцы. У 1970—1980 гадах у Маскве стаялі шматгадзінныя чэргі, каб трапіць на яго вернісажы. Сапраўдны трыумф спазнаў мастак у Вялікабрытаніі, Японіі, Канадзе, Францыі, Іспаніі, многіх іншых краінах, дзе праходзілі яго выстаўкі і дзе часта здзіўляліся, як у эпоху росквіту авангарда ўдалося выжыць акадэмічнай школе жывапісу.

Дарэчы, у 1996 годзе Аляксандр Шылаў перадаў у дар Айчыне калекцыю з 355 жывапісных і графічных твораў. Гэты высакародны ўчынак быў высока ацэнены грамадскасцю, кіраўніцтвам краіны і яе сталіцы. У 1997 годзе была заснавана Маскоўская дзяржаўная карцінная галерэя народнага мастака СССР А. Шылава. Яна размясцілася ў асабняку ў гістарычным цэнтры Масквы побач з Крамлём і з першых дзён стала надзвычайна папулярнай і наведваемай.

У Мінску карціны Аляксандра Шылава дэманструюцца ў другі раз. Упершыню яго персанальная выстаўка адбылася ў беларускай сталіцы ў 2004 годзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску пачынае працу выстаўка мастака Аляксандра Шылава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика