Самы прыгожы горад Беларусі – Глыбокае!. 21.by

Самы прыгожы горад Беларусі – Глыбокае!

21.06.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Канкурэнтамі на ганаровае званне Глыбокаму сёлета сталі такія гарады, як Шклоў і Ваўкавыск. Патрабаванні да «канкурсантаў» былі вельмі высокія. Браліся пад ўвагу не толькі знешні выгляд дамоў і вуліц, але іх асветленасць, аб’ём асфальтавага пакрыцця, стан жыллёвага фонду з улікам капітальнага і цякучага рамонту. Свае патрабаванні прад’явілі таксама міністэрствы аховы працы, будаўніцтва і архітэктуры, транспарту, унутраных спраў.

Старшыня райвыканкама Алег Морхат падзякаваў усім, хто дапамагаў Глыбоччыне перамагчы ў конкурсе і заўважыў:

— Пабудаваць — паўбяды. Утрымліваць і прымнажаць — вось  наша галоўная задача!

А гэта значыць, што глыбачане сур’ёзна настроены ўтрымаць у сябе Пераходны вымпел. Тым больш што горад  рыхтуецца адзначыць у 2014-м годзе  сваё 600-годдзе.


Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

НА ЗДЫМКАХ: міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Андрэй ШОРЭЦ (справа) уручае Пераходны вымпел старшыні Глыбоцкага райвыканкама Алегу МОРХАТУ; адна з вуліц Глыбокага.

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канкурэнтамі на ганаровае званне Глыбокаму сёлета сталі такія гарады, як Шклоў і Ваўкавыск. Патрабаванні да «канкурсантаў» былі вельмі высокія. Браліся пад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика