Фестываль AD.NAK!: выключнасці ўключаныя, пераможцы ўзнагароджаныя. 21.by

Фестываль AD.NAK!: выключнасці ўключаныя, пераможцы ўзнагароджаныя

28.06.2013 14:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


27 чэрвеня адукацыйны цэнтр IBB, што ў Мінску, ператварыўся ў вялікую пляцоўку для беларускіх рэкламістаў ды тых, хто так ці іначай спрычынены да рэкламы на беларускай мове. З ранку да позняга вечара тут ладзілася насычаная праграма чацвёртага Фестываля беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!.

Падчас урачыстага адкрыцця цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў фестываля ўсе жадаючыя маглі ўключыць выключнасць — менавіта пад такім гучным слоганам прайшоў чацьвёрты AD.NAK!, а пасля таго, як “сланоў” раздалі, прысутныя адрываліся пад Памідорава і “Палац”.






Беларускамоўная рэклама — у трэндзе!

“Беларуская рэклама на беларускай мове знаходзіцца ў трэндзе роста, у дынаміцы развіцця беларускага рынку,
— запэўніваў журналістаў падчас прэсавай канферэнцыі кіраўнік сайта Marketing.by і суарганізатар фестываля Сяргей Скараход. — Сёлета было пададзена 314 работ на конкурс. Гэта амаль столькі ж, колькі і ў мінулым годзе. Але не варта думаць, што наш фестываль не рухаецца наперад, што цікавасць да рэкламы на беларускай мове зніжаецца. Рэч у тым, што ў мінулым годзе мы прымалі праекты, зробленыя і ў 2009, і ў 2010 гадах, а сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі толькі працы, зробленыя за мінулы год”.

суарганізатары фестываля Сяргей Скараход і Ніна Шыдлоўская

суарганізатары фестываля Сяргей Скараход і Ніна Шыдлоўская

Алена Макоўская, каардынатарка грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая з’яўляецца ініцыятарам фестывалю AD.NAK!, адзначыла: “Рэклама з’яўляецца вялікім пластам культуры, якая, як вядома, паляпшяе жыццё. Гэты фестываль дапамагае нам зразумець, што адбываецца ў беларускай рэкламе, якія пазітыўныя ці негатыўныя тэндэнцыі мы можам назіраць. Варта адзначыць, што ў мінулым годзе на конкурс было пададзена шмат работ ад аматараў, але сёлета мы атрымлівалі праекты збольшага ад прафесіяналаў. Гэта станоўчая тэндэнцыя”.

Алена Макоўская звярнула ўвагу на тое, што пашырылася геграфія адукацыйнай праграмы фестываля. Так, сёлета ў якасці спікераў выступалі гуру рэкламы не толькі з Беларусі, але і з Японіі. З двухгадзіннай лекцыяй да нас прыехаў творчы дырэктар японскага агенцтва PARTY, уладальнік канскага Залатога льва Канта Сімідзу (Qanta Shimizu). Ён распавёў удзельнікам фестывалю, як захаваць нацыянальнасць рэкламы ў глабальным свеце.




“Беларускамоўная рэклама сёння знаходзіцца ў трэндзе, — пагадзілася са Скараходам Алена Макоўская. — Мы правялі апытанку, з якой стала зразумелым, што ў 2009 годзе толькі 37% апытаных былі гатовыя бачыць і ўспрымаць рэкламу па-беларуску. А ў 2012 годзе ўжо 55,6% рэспандэнтаў выказаліся за беларускамоўную рэкламу”.


Мала першых месцаў і два Гран-пры

Журы фестываля, якое склалі вядомыя беларускія рэкламісты, разгледзела 314 праектаў ад 105 удзельнікаў і вызначыла лепшых у 13 намінацыях: “Тэлевізійная і кінарэклама”, “Радыё- ці аўдыёрэклама”, “Друкаваная і вонкавая рэклама”, “Дызайн & Art Direction”, “Афіша”, “Рэкламны фотаздымак”, “Інтэрактыўная рэклама”, “Рэкламныя, PR-кампаніі”, “СМІ альбо медыя-праекты”, “Сацыяльная рэклама”, “Грамадсказначныя праекты”, “Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект”, “Антыпрэмія “Каша сувораўская”.


Акрамя намінацый былі і чатыры конкурсы: “Зрабі Zabor”, Kalilaska, “AD.NAK ZНЯТА так!”, “Конкурс падрыхтовачных канцэптаў і ідэй, якія не знайшлі практычнай рэалізацыі”.

Што да пераможцаў, то іх — абсалютных — было зусім мала. Журы аказалася не толькі прафесійным, але і вельмі прынцыповым — істотная была якасць і незвычайны падыход да праекта. Таму ў многіх намінацыях пераможны не былі названыя наагул: вызначаліся толькі другое і трэцяе месца. Гран-пры фестываля было прысуджанае толькі па двух намінацыях: “СМІ альбо медыя-праекты” ды “Беларускаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект”.

Гран-пры ў першай намінацыі атрымаў Зміцер Бейнарт-Саладуха, кіраўнік “ПАН-студыі” за відэапраект “Край.BY”, створаны для кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Другое Гран-пры дасталося праекту “Шляхетная парцаляна ручнога вырабу KARALI”, які стварылі Галіна Яшчанка і Вольга Раманюк.

Воля Кузьміч

Дызайнерка і мастачка Воля Кузьміч Гран-пры не атрымала, але стала абсалютнай пераможцай фестываля па колькасці ўзнагарод: яна атрымала восем дыпломаў, сярод якіх тры першыя месцы за арыгінальныя аўтарскія паштоўкі “Не быць скотам! А быць з котам”, праект “Назірай, каб быць у курсе”, серыю літаральных малюнкаў “Як чуецца, так і пішацца”. Таксама Воля атрымала спецпрыз ад Кіеўскага міжнароднага фестываля рэкламы.




Цырымонію ўзнагароджання пераможцаў вялі вядомыя беларускія акцёры Ганна Хітрык і Павел Харланчук. Дзякуючы іх гумару і задору можна было выстаяць працяглую цырымонію ўзнагароджання пераможцаў дыпломамі і — некаторых — статуэткамі.

Палац

У перапынках гралі Паліна Рэспубліка, гурт HandMade, Аляксандр Памідораў. Завяршыў вечар сэт ад “Палаца”.

Аляксандр Памідораў

Арганізатары паклапаціліся аб тым, каб вялікай колькасці запрошаных гасцей было чым заняцца, акрамя размоваў са знаёмымі і ўжывання віна і шампанскага. У холе можна было азнаёміцца з працамі, якія склалі шорт-ліст фестываля.

У “зялёнай” зоне на траве ігралі ў фрызбі, назіралі за беспілотным гелікоптарам, які кругляў некалькі хвілін. Можна было сфатаграфавацца на фоне расцяжкі “Абсалютная выключнасць” і сябе такой выключнасцю адчуць (што і зрабіла карэспандэнт Naviny.by), а таксама ўзяць у рукі цытату “Я геній, а геній звыкся тварыць, а не працаваць” і таксама зняцца на стэндзе спонсара фестываля. І такой магчымасцю шмат хто з удзельнікаў фестывалю скарыстаўся.




Ася ПАПЛАЎСКАЯ, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Беларуская рэклама на беларускай мове знаходзіцца ў трэндзе роста, у дынаміцы развіцця беларускага рынку...”
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика