Сёння ў нашым рэгіёне сёння паменела на 12 сельсаветаў. 21.by

Сёння ў нашым рэгіёне сёння паменела на 12 сельсаветаў

02.07.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім раёнах скасаваныя 12 сельскіх саветаў. Сёння першы дзень, калі раёны Мінскай вобласці працуюць ў новых умовах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання.

У Вілейскім раёне скасаваныя Альковіцкі і Сцешыцкі сельсаветы.

У Валожынскім раёне скасаваныя Багданаўскі, Залескі, Пральнінскі, Сакаўшчынскі, Узбалацкі і Яршэвіцкі сельсаветы.

У Маладзечанскім раёне скасаваныя Граніцкі і Хоўхлаўскі сельскія саветы.

У Мядзельскім раёне скасаваныя Сырмежскі і Старагабскі сельсаветы.

– Трэба разумець, – пракаментавала змяненні загадчык арганізацыйна-кадравага аддзела Маладзечанскага райвыканкама Таццяна Шафаловіч, – што Саветы не ліквідаваныя. Дэпутацкі корпус застаўся ранейшым і працуе. Проста ў межах іншых сельсаветаў.

У Гродзенскай вобласці аналагічныя пераўтварэнні адбыліся, як нам паведаміў галоўны спецыяліст Гродзенскага абласнога Савета Міхаіл Сяўко, пакуль толькі ў Мастоўскім і Астравецкім раёнах. Рашэнне па Астравецкім раёне Гродзенскі абласны Савет прыняў у лютым гэтага года.

У Астравецкім раёне раней былі скасаваныя Трокенецкі, Спондаўскі і Падольскі сельсаветы. Аптымізацыя адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў пакуль не праводзілася.

Больш падрабязна аб змяненні граніц сельсаветаў згаданых вышэй раёнаў чытайце пазней на нашым сайце і на старонках “Рэгіянальнай газеты”.

Аддзел інфармацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім і Валожынскім раёнах скасаваныя 12 сельскіх саветаў. Сёння першы дзень, калі раёны Мінскай вобласці працуюць ў новых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика