Да Апякункі Беларусі. 21.by

Да Апякункі Беларусі

06.07.2013 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На свята ў Будслаў прыбылі тысячы пілігрымаў з розных куткоў краіны і замежжа

Пераадольваючы сотні кіламетраў пешшу, на роварах і аўтамабілях, рушылі вернікі, каб аддаць пашану і аддзячыць Маці Божай Будслаўскай, Апякунцы і Заступніцы Беларусі.

Націраючы мазалі, змагаючыся са спякотай і смагай, начуючы ў добрых людзей ці проста пад зорным небам... І ўсё дзеля таго, каб пакланіцца цудатворнаму абразу Маці Божай, 400-годдзе прабывання якога ў Будславе ўрачыста адзначаецца ў гэтыя дні. На юбілейны будслаўскі фэст запрошаны святары і іерархі з-за мяжы, прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы, Лютэранскай царквы, іўдзейскай і мусульманскай супольнасцяў у нашай краіне. Прыбыў на свята і легат Папы Рымскага Францішка, старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу кардынал Жан-Луі Тарана.

Важным акцэнтам сёлетняга юбілею стала завяршэнне перэгрынацыі копіі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай па дыяцэзіях Беларусі, якая была прынесена ўчора ў Будслаў, а таксама прыбыццё ў святое мястэчка рэліквій святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуcа. Найважнейшая падзея ўрачыстасцяў у Будславе, галоўная святая імша, адбудзецца сёння аб 11-й гадзіне раніцы. Для ўсіх тых, хто не зможа прысутнічаць на свяце ў Нацыянальным санктуарыі ў Будславе, будзе весціся відэатрансляцыя на каталіцкім партале Catholic.by.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На свята ў Будслаў прыбылі тысячы пілігрымаў з розных куткоў краіны і замежжа Пераадольваючы сотні кіламетраў пешшу, на роварах і аўтамабілях, рушылі вернікі, каб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика