7000 жыхароў Маладзечаншчыны перавядуць з паліклінікі №1 у паліклінікі №2 і №3
30.07.2013
—
Новости Общества
|
Ад 1 жніўня каля 7000 жыхароў Маладзечаншчыны пераводзяць з паліклінікі №1 у паліклінікі №2 і №3. Па словах выканальніцы абавязкаў загадчыцы паліклінікі №1 Галіны Цар, з-за вялікай загружанасці замест разлічаных 800 чалавек у дзень даводзілася прымаць да 1300 чалавек. Да дактароў стаялі чэргі і не хапала талонаў. Таму адміністрацыя цэнтральнай раённай бальніцы прыняла рашэнне правесці рэарганізацыю, каб палепшыць якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі. Усе неабходныя медыцынскія дакументы перададуць паліклінікам №2 і№3 пачынаючы з 29 ліпеня па 2 жніўня. Паліклініка №2 (Вялікі Гасцінец, 67, тэл. 75-19-75) будзе абслугоўваць жыхароў вёсак Насілава, Лешна, Сакі, Дамашы, Баяры, Засценкі, а таксама вуліц Маркава (дамы №№3, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 18), Ясінскага (дамы №№7, 16, 17, 18, 19), Вольная (дамы №№2, 5, 8), Вялікі Гасцінец (дамы №№73, 75, 77), Суміцкага (дамы №№3, 5). Паліклініка №3 (вуліца Лібава-Роменская, 43, тэл. 74-23-31) будзе абслугоўваць жыхароў вёскі Цівідаўка, а таксама вуліц Талстога (дом №2), Вялікі Гасцінец (дамы №№44, 44-а, 46, 48, 48-а, 48-б, 50, 54, 56, 58, 81, 83, 85), Галіцкага (дамы №№1–8 (прыватны сектар), 10, 12, 12-а, 14, 16, 21), Грамадоўскай (дамы №№1, 7, 12, 14, 19-а), Буйніцкага (дамы №№34–61 (прыватны сектар), 53, 53-а, 55), Таміліна (дамы №24-а, 26, 26-а, 28 (прыватны сектар), 29-а, 30, 31, 32, 34, 36, 38), Бухаўшчына (дамы №№40–73 (прыватны сектар), 60), Прытыцкага (дамы №№3, 9, 25), Лібава-Роменская (дамы №№67, 83, 83-а), Таўлая (дамы №№1, 5), завулка Партызанскі (дамы №№4, 6). Настасся РОЎДА. Фота mn.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 1 жніўня каля 7000 жыхароў Маладзечаншчыны пераводзяць з паліклінікі №1 у паліклінікі №2 і №3.
|
|