Прыгожыя кветкі на балконах у Маладзечне – хто даглядае
11.08.2013
—
Новости Общества
|
![]() Яшчэ 27 мая рабочыя з дапамогай спецыяльнай тэхнікі вешалі вазоны на балконах дамоў па Вялікім Гасцінцы, каля гімназіі №6. Намесніца дырэктара “Камунальніка” Зінаіда Рудніцкая расказала, што вясной для гэтага ЖРЭУ-2 выдалі 400 кашпо. У Інтэрнэце нават з’явіўся фотарэпартаж, як на дамы чапляюць вазоны, а пад ім – каментары занепакоеных чытачоў: – У адрозненне ад спадарожнікавых талерак і кандыцыянераў, гэтыя гаршкі з кветкамі бяспечныя? Дзе прыёмная камісія? (Яе не бачна на фотаздымках). – Сапраўды пасля “Дажынак” Маладзечна стала прыгожым горадам. Вось толькі цікава, як жыхары даглядаюць гэтыя расліны? Ці паліваюць кветкі жыхары дамоў? Калі вазоны пакуль яшчэ з дамоў не зваліліся, то хваляванні наконт таго, ці будуць людзі паліваць кветкі, былі незнарок. Па Вялікім Гасцінцы ў адным і тым жа доме на балконах можна ўбачыць і квітнеючыя кветкі, і чэзлыя. Некаторыя жыхары, з якімі нам удалося паразмаўляць, скардзяцца на туманы, якія псуюць кветкі. Аднак туман туманам, а кветкі на балконах, што побач, ёсць добра дагледжаныя і зусім не дагледжаныя. Магчыма, некаторым гаспадарам яны проста непатрэбныя, бо гэта дадатковая праца. – Нам даводзіцца выліваць кожны дзень па два вядры вады, каб кветкі не сохлі, – кажа гаспадар адной з кватэр дома №64. – Раніцай адно вядро, а ўвечары другое. Безумоўна, ёсць і руплівыя жыхары, якія паспяваюць даглядаць не толькі кветкі на балконе, але і вакол дома. Каля пад’ездаў высаджваюць аксаміткі, вяргіні. Ёсць жыхары, якім бы і хацелася ўпрыгожыць двор, ды сіл ужо не стае: – Калі была маладая, то садзіла кветкі, – кажа пажылая жанчына з дома №63, – а зараз ужо сілы не тыя, таму каля пад’езда расце трава. Маглі б маладыя гэтай справай заняцца, бо гэта ж і іх дом. На прыгожае заўсёды прыемна глядзець. Галіна СІНІЦА. Фота flowers.cveti-sadi.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ 27 мая рабочыя з дапамогай спецыяльнай тэхнікі вешалі вазоны на балконах дамоў па Вялікім Гасцінцы, каля гімназіі №6.
|
|