Каго клікаць, калі сабаку выгульваюць няправільна?
13.08.2013
—
Новости Общества
|
У каментарыях да артыкула “ – Цікава. Калі я ўбачу, што вялікую сабаку выгульваюць без намордніка, што мне рабіць? У міліцыю тэлефанаваць? А ці не пасмяюцца там нада мной? Адказ міліцыі Намеснік начальніка маладзечанскага райаддзела міліцыі Аляксандр Кісель расказаў, што ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях ёсць артыкул, які рэгулюе правілы трымання дамашніх і (ці) драпежных жывёл. Там прапісана, што бывае ў выпадку іх парушэння. Аляксандр Кісель падкрэсліў, што гэтымі справамі займаецца домаўпраўленне, якое вядзе ўлік сабак, будуе пляцоўкі для выгулу, а не міліцыя. Адказ домаўпраўлення Дыспетчар домаўпраўлення №6 Ларыса Ярошкіна сказала, калі ёсць інфармацыя, у якім доме ці кватэры жыве ўласнік сабакі, то камунальнікі правяраюць, зарэгістраваная яна ці не. Калі так, то тлумачаць гаспадарам правілы выгулу і трымання сабак. Калі сабака не зарэгістраваная, то папярэджваюць, што сабаку трэба рэгістраваць, праводзяць тлумачэнне. Калі правілы не выконваюць, то гэта разглядаецца як адміністрацыйнае правапарушэнне. За гэта даюць штраф. Даюць яго і за тое, што сабака не зарэгістравана. Нагадаем усім гаспадарам сабак артыкул 15.47 Закона аб адміністрацыйных правапарушэннях: – Калі парушаюцца правілы трымання сабак, кошак і (ці) драпежных жывёл, гаспадар папярэджваецца ці атрымлівае штраф у памеры ад адной да 15 базавых велічынь (ад 100 тысяч да 15 мільёнаў рублёў). – Калі парушэнне нанесла шкоду здароўю людзей ці маёмасці, за гэта даюць штраф у памеры 10-30 базавых велічынь (10-30 мільёнаў рублёў) ці адміністрацыйны арышт. Галіна СІНІЦА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У каментарыях да артыкула “Пляцовак для сабак няма, а правілы ёсць”, размешчанай на сайце “Рэгіянальнай газеты” з’явілася пытанне: |
|