Вузельчыкі на памяць
17.08.2013
—
Новости Общества
|
То помню ўсё, а то не помню. Вось прыйшоў на работу, а што мне рабіць — забыўся, хоць забі. Потым успомніў: на абед трэба ісці. Паабедаў, і зноў нібы правал у памяці. Мучыўся, успамінаў — што трэба рабіць, пакуль рабочы дзень не закончыўся. А вось шлюбны свой абавязак заўсёды помню, хоць сярод ночы разбудзі… Дзень палучкі таксама добра памятаю. Атрымаў грошы, піў піва з сябрамі, было такое. А што было потым — чорт яго ведае. Помніць сябе пачаў толькі дома, калі жонка падступілася: дзе грошы?.. Дома заўсёды так — то палучку забываюся аддаць, то хлеба з магазіна прынесці. Добра яшчэ, што пачатак футбольнага матча заўсёды памятаю… І што Струк сорак тысяч мне павінен — памятаю, а каму я павінен — забыўся. Сябра парэкамендаваў: вяжы, маўляў, вузельчыкі на памяць. Хоць на насоўцы. Так і пачаў рабіць. Навязаў іх штук дзесяць з вечара: пачаць рамонт трактара ў майстэрні, потым бялізну жонка загадвала забраць, падарунак ёй да дня нараджэння купіць… А раніцай гляджу на насоўку — і што гэтыя вузельчыкі азначаюць?.. Нічога не памятаю. Цэлы дзень ламаў галаву над загадкай, тут было не да рамонту трактара. Толькі бліжэй да вечара ў галаве пачало праясняцца. Першы вузельчык — піва пасля работы, другі — чэмпіянат па хакею сёння пачынаецца, трэці — шлюбны абавязак… Праўда, і хусцінку гэтую я хутка згубіў. Паклаў некуды — і забыўся, ці то ў гэтую кішэню, ці што ў старых штанах, якія я выкінуў?.. Васіль ФЕРАНЦ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
То помню ўсё, а то не помню. Вось прыйшоў на работу, а што мне рабіць — забыўся, хоць забі. Потым успомніў: на абед трэба ісці. Паабедаў, і зноў нібы правал у памяці....
|
|